Ляхавічанка Ларыса Асіповіч: «Хачу, каб наша краіна прадаўжала дынамічна развівацца і не спынялася на дасягнутых поспехах»

Ларыса АСІПОВІЧ, ляхавічанка:
– Звычайна галасую датэрмінова. Але сёлета асаблівы выпадак. Асноўны дзень галасавання па выбарах Прэзідэнта Беларусі супаў з маім днём нараджэння. Таму вырашыла зрабіць сабе выдатны падарунак. Выбар мой асэнсаваны. Дакладна ведаю, каму з прэтэндэнтаў аддам свой голас. Хачу, каб наша краіна прадаўжала дынамічна развівацца і не спынялася на дасягнутых поспехах. Усведамляю, што выкарыстоўваю сваё прамое выбарчае права і ўдзельнічаю ў палітычным жыцці краіны. Выбіраючы Прэзідэнта, я выбіраю сваё заўтра і будучыню для маіх родных і блізкіх – квітнеючую і заможную Беларусь.