89-гадовая вяскоўка з Малога Гарадзішча: » Таму выбар мой асэнсаваны вопытам, жаданнем, каб Беларусь ніколі не страціла сваіх асаблівасцей, якім зайздросціць увесь свет: мір, шчасце, спакой, дабрабыт, клопат пра кожнага»

89-гадовая вяскоўка з Малога Гарадзішча Ядзвіга Антонаўна СУШЧЭВІЧ з нецярпеннем чакала, калі члены выбарчай камісіі завітаюць па яе адрасе. Прызнаецца, што ў кожную электаральную кампанію хвалюецца, каб аддаць свой голас:
– Давялося многае бачыць і перажыць за сваё жыццё. Таму выбар мой асэнсаваны вопытам, жаданнем, каб Беларусь ніколі не страціла сваіх асаблівасцей, якім зайздросціць увесь свет: мір, шчасце, спакой, дабрабыт, клопат пра кожнага. Хочацца перадаць моладзі наказ
берагчы тое, што ёсць. У маладых беларусаў сёння ёсць усё, чаго часам не хапала ў пасляваенныя часы. Ім пашчасціла не сутыкнуцца са складанасцямі, што равеснікі адчулі на пачатку 90-х. А зараз перш за ўсё трэба вучыцца і яшчэ раз вучыцца, развівацца, працаваць і ствараць сем’і. За гэта мой голас – Беларусь для шчаслівай будучыні!