Жыхарка Малога Гарадзішча: «Мне не абыякава, якой будзе Беларусь для маіх дзяцей праз дзясяткі гадоў, якім будзе маё заўтра. Таму галасую за стабільнасць, за развіццё, за шчасце для кожнага маленькага беларуса»

Галіна КУЛЬБІЦКАЯ, жыхарка Малога Гарадзішча:
– У асноўны дзень галасавання прыйсці на выбарчы ўчастак – традыцыя. Для мяне вельмі важна зрабіць свой выбар, гэта як экзамен для самога сябе. Мне не абыякава, якой будзе Беларусь для маіх дзяцей праз дзясяткі гадоў, якім будзе маё заўтра. Таму галасую за стабільнасць, за развіццё, за шчасце для кожнага маленькага беларуса. Тым больш, клопат пра дзяцей, сем’і ў нашай краіне адчувальны.
І гэта ўвага пашыраецца. Нашы беларускія традыцыі вельмі моцныя – мы стаім за дзяржаву, як за сям’ю, любім усім сэрцам сваю Беларусь і малую радзіму, чужога не просім, але і выбар не дазволім зрабіць за нас. Таму сёння тут сэрцам галасую за Беларусь!