Кадравы дзень для райбальніцы. Задача перад новым галоўным урачом Ляхавіцкай ЦРБ — захаваць дасягненні ляхавіцкіх медыкаў і прымножыць здабыткі
31 студзеня калектыву Ляхавіцкай ЦРБ прадставілі новага кіраўніка. Ляхавіцкую райбальніцу з 3 лютага ўзначальвае Аляксей Майсей.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама Віктар Міхалоўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Георгій Хлябовіч, старшыня райвыканкама Мікалай Мароз, намеснік старшыні райвыканкама Алег Траццяк.
Захаваць дасягненні ляхавіцкіх медыкаў і прымножыць здабыткі – такую задачу перад новым галоўным урачом паставіў Віктар Міхалоўскі. Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя адзначыў, што медустановы Ляхавіччыны маюць выдатную матэрыяльна-тэхнічную базу, якая пастаянна абнаўляецца, у розных падраздзяленнях працуюць сапраўдныя прафесіяналы, вядзецца кадравая палітыка, накіраваная на замацаванне маладых спецыялістаў на месцах. Дзякуючы ў тым ліку і кіраўніцтву Ляхавіцкага раёна вырашаецца важнейшае для маладых пытанне – жыллёвае. Разам з тым, па словах Віктара Міхалоўскага, неабходна ўдасканаліць і вывесці на больш высокі ўзровень ступень прафесійнай падрыхтаванасці медработнікаў. Асабліва гэта тычыцца сельскіх устаноў аховы здароўя. Тым больш, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сярод прыярытэтаў у медыцынскім абслугоўванні вылучае даступнасць і якасць кваліфікаванай медыцынскай дапамогі мена-
віта ў вёсцы, а таксама навядзенне парадку ва ўстановах аховы здароўя ўсіх узроўняў. Пастаўленыя Прэзідэнтам задачы ў галіне аховы здароўя вырашаюцца і ў Ляхавіцкім раёне – уражваюць парадак
і аснашчанасць тутэйшых ФАПаў і амбулаторый урача агульнай практыкі. Асноўная задача перад кожным з калектыву райбальніцы – выконваць свае абавязкі на належным узроўні, пастаянна ўдасканальваючыся ў прафесіі.
Віктар Міхалоўскі пажадаў усяму калектыву новых дасягненняў, прафесійнага росту. Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз адзначыў, што калектыў Ляхавіцкай ЦРБ – граматны і спрактыкаваны, ёсць неабходны касцяк, аснова, якая акумулюе вакол сябе астатніх. У ліку прыярытэтных задач для кіраўніцтва і калектыву медыкаў – паляпшэнне якасці і своечасовасці аказання медыцынскай дапамогі, яе даступнасці для жыхароў раёна, а таксама ўважлівыя і тактоўныя адносіны да кожнага пацыента.
Кіраўнік раёна пажадаў Аляксею Майсею поспехаў на новай пасадзе.
Дэпутат Парламента колішні галоўны ўрач Ляхавіцкай ЦРБ Георгій Хлябовіч адзначыў, што важна захаваць пераемнасць пакаленняў медыкаў, закладзеныя традыцыі настаўніцтва. Яшчэ неабходна, каб
была зладжаная каманда адміністрацыі, здольная аб’ядноўваць калектыў і далей.
Аляксей Майсей падзякаваў за аказаны давер і падкрэсліў, што будзе імкнуцца працаваць так, каб апраўдаць яго.На мерапрыемстве былі абмеркаваны і найбольш актуальныя для ляхавіцкай медыцыны пытанні. У прыватнасці, размова закранула магчымую рэарганізацыю стацыянара хірургічнага аддзялення райбальніцы. Віктар Міхалоўскі расказаў, што дзякуючы неабыякавай пазіцыі старшыні райвыканкама Мікалая Мароза, праведзенай аналітычнай рабоце галоўным упраўленнем па ахове здароўя аблвыканкама пытанне вырашаецца на ўзроўні губернатара Брэстчыны. І ёсць усе шанцы, што хірургічнае аддзяленне прадоўжыць сваю работу ў штатным рэжыме. Больш таго, усё больш рэальным становіцца набыццё лапараскапічнай устаноўкі для хірургічнага аддзялення.
З 3 лютага новы галоўны ўрач прыступіў да выканання
сваіх абавязкаў. Аляксею Майсею 35 гадоў, раней ён узначальваў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі № 2 УАЗ «Баранавіцкі радзільны дом», працаваў дзіцячым урачом – анестэзіёлагам-рэані-
матолагам. Дарэчы, у Ляхавіцкай райбальніцы Аляксей Майсей ужо спрабаваў сябе ў прафесіі – у 2009 годзе праходзіў тут практыку.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.