У гімназіі рэпеціруюць экзамен. 150 вучняў гарадскіх і сельскіх школ Ляхавіччыны правяраюць свае веды падчас рэпетыцыі энтралізаванага экзамену
Адзінаццацікласнікі Брэстчыны 8 лютага правяраюць свае веды па некаторых школьных прадметах падчас рэпетыцыі энтралізаванага экзамену. Сярод іх і 150 вучняў гарадскіх і сельскіх школ Ляхавіччыны.

– Як і ў папярэднія гады, пунктам правядзення іспытаў вызначана гімназія. Пачатак экзамену па вучэбных прадметах у 11 гадзін. Сярод 16 магчымых прадметаў ляхавіцкія школьнікі выбралі 10. У топе –
матэматыка, біялогія, руская мова і грамадазнаўства. Таксама праверка ведаў адбудзецца па беларускай мове, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, англійскай мове. Удзел у рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену бяруць навучэнцы 11-х класаў з 11 навучальных устаноў раёна. Нагадаю, што рэпетыцыя праводзіцца ў тых жа аўдыторыях, дзе адбудуцца цэнтралізаваныя экзамены. Усё для зручнасці рабят, каб яны змаглі адаптавацца. Падчас рэпетыцыі ЦЭ задзейнічаны педагогі школ раёна і аграрнага каледжа. Дастаўка дзяцей з розных населеных пунктаў у гімназію адбываецца школьнымі аўтобусамі ў абавязковым суправаджэнні дарослых. У гімназіі створаны ўсе ўмовы для камфортнага напісання тэставых заданняў, – расказвае галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Вольга Шкут.
У аддзеле па адукацыі нагадалі, што азнаёміцца з вынікамі РЦЭ можна будзе на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Галіна КАНЬКО.