Урокі жыццёвай важнасці. Як прайшаў адзіны ўрок бяспекі для навучэнцаў Жарабковіцкай СШ
У рамках месячніка грамадзянска-патрыятычнага выхавання адзіны ўрок бяспекі для навучэнцаў 2–7-х класаў Жарабковіцкай сярэдняй школы імя М. Г. Мінкевіча правялі супрацоўнікі РАНС і Асвода.
Старшыня Ляхавіцкай раённай арганізацыі Асвода Аляксандр Шчаўроўскі ўдзяліў асаблівую ўвагу бяспецы паводзін у зімовы перыяд.
З мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці навучэнцаў інспектар Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Калгушкіна нагадала рабятам пра правілы пажарнай бяспекі, якія неабходна строга выконваць.
За актыўны ўдзел у інтэрактыўных гульнях навучэнцам уручаны тэматычныя падарункі.
Навіны Жарабковічы – Жарабковіцкая СШ імя М. Г. Мінкевіча.


