Мода на здароўе. Навучэнцы Дараўскай СШ сталі ўдзельнікамі квеста «Не нашкодзь здароўю свайму»
8 лютага ў рамках школьнага дня ў Дараўскай СШ прайшлі мерапрыемствы па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця.
Рабяты сталі ўдзельнікамі квеста «Не нашкодзь здароўю свайму» і дзелавой гульні «Рэжым дня».
Навучэнцы падарожнічалі па станцыях, разгадвалі загадкі аб правільным харчаванні, збіралі пазлы аб асабістай гігіене, прадставілі ідэальны рэжым дня, складалі прыказкі і прымаўкі пра здаровы лад жыцця.
Навіны Дарава – Дараўская СШ.


