Гутарка на небяспечную тэму. У Падлескай БШ адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Ляхавіцкай раённай энергагазінспекцыі
У Падлескай базавай школе 6 лютага адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Ляхавіцкай раённай энергагазінспекцыі.
Нашы навучэнцы даведаліся асноўныя правілы электрабяспекі, прычыны і наступствы паражэння электрычным токам, правілы аказання першай медыцынскай дапамогі пры электратраўмах.
Рабятам нагадалі пра правілы абыходжання з электра- і цеплапрыборамі, пра правілы паводзін, а таксама дзеянні пры надзвычайных сітуацыях.
Яркія плакаты, лістоўкі, відэаролікі і мультфільмы дапамаглі засвоіць тэму лепш.
Навіны Падлесся – Падлеская БШ.

