Выпускная сотня агракаледжа. Святочная кніга рэгістрацыі выпукнікоў агкаледжа зафіксавала больш за сотню гасцей

Люты прызначае спатканне не толькі ў школьных каардынатах, асаблівая пара ў гэты час і для выпускнікоў Ляхавіцкага аграрнага каледжа. У адзін з лютаўскіх дзён спяшаюцца за ўспамінамі, настальгічнай рамантыкай і сустрэчамі з блізкімі людзьмі былыя каляджане. І сёлета сустрэча апраўдала чаканні – як заўжды, па-роднаму, шчыра сустракалі дарослых людзей сённяшнія навучэнцы, а святочная кніга рэгістрацыі зафіксавала больш за сотню гасцей выпускной падзеі.

– Канешне, нашай установе заўжды радасна бачыць сваіх выпускнікоў у родных сценах. Прыемна ўсведамляць, што для многіх каледж стаў стартам у паспяховую кар’ерную гісторыю, многія знайшлі сваё прафесійнае прызначэнне ў тым, каб
працягнуць сяброўства з каледжам ужо ў якасці выкладчыка. Дарэчы, больш за 20 выкладчыкаў ЛАКа – гэта нашы выпускнікі. Сёлета, напрыклад, шмат выпускнікоў сабралася з 70-х гадоў выпуску. Парадаваў і юбілейны 35-гадовы выпуск. Нягледзячы на зменлівасць даты сустрэчы, нашы выпускнікі ўжо з пачатку
месяца тэлефануюць у каледж, цікавяцца, калі планаваць прыезд. І як толькі на сайце ўстановы з’яўляецца аб’ява – атрымліваем паведамленні, што выпускнікі збіраюцца. Канешне, як жа без дарагіх выкладчыкаў! На сустрэчы віталі былога выкладчыка Георгія Шабана, – расказала намеснік дырэктара аграрнага каледжа Таццяна Траццяк.
Сярод тых, хто на сустрэчу прыйшоў і ў якасці выкладчыка, і куратара выпускной групы 2015 года, і ў якасці выпускніцы 2006 года, – выкладчык заатэхнічных дысцыплін Вольга Сакун.
– Кожная такая сустрэча – непадробныя эмоцыі. Уявіце, што вучоба ў каледжы спачатку аб’ядноўвае моладзь з розных раёнаў, а пасля размеркавання ізноў раскідвае по розных гарадах. А вечар сус-
трэчы – гэта як магчымасць зверыць гадзіннікі, сустрэцца ў месцы, якое на пару гадоў стала родным для дзяўчат і юнакоў. Цікава даведацца, як склаўся шлях маіх аднагрупнікаў, у якіх сферах
працягнулі развівацца мае вучні. Асабліва прыемна чуць ад выпускнікоў пра тое, як з кожным годам расце ў розных планах наш каледж, пра новыя вучэбныя праграмы, абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, умовы навучання і магчымасці далейшай рэалізацыі. Ды і сённяшнім навучэнцам, якія толькі пачынаюць сваё прафесійнае жыццё, варта паглядзець, што наш ЛАК – гэта кузня кадраў для многіх сфер. Наступны год юбілейны для мяне асабіста, хочацца сустрэцца з тымі, з кім дзялілі вучэбныя будні, ладзілі вечарыны, з кім так многа ўспамінаў. Сувязь павінна быць, а вечары сустрэчы – у дапамогу, – падзялілася Вольга Сакун.
А сённяшнія каляджане ведаюць, як стварыць тую самую атмасферу сустрэчы, кабнахлынулі ўспаміны, каб на душы было цёпла і радасна.