Кацельня, вада і газавыя трубы. Такі пералік вострых тэм з мясцовай геалакацыяй агучылі жыхары Жарабковіцкага сельсавета Ляхавіцкага раёна на сходзе па вырашэнні пытанняў мясцовага значэння
●Такі пералік вострых тэм з мясцовай геалакацыяй агучылі жыхары Жарабковіцкага сельсавета на сходзе па вырашэнні пытанняў мясцовага значэння.

За пяцігодку сходы па вырашэнні пытанняў мясцовага значэння сталі ў нашым раёне запатрабаванай і эфектыўнай формай работы з насельніцтвам. Дзе яшчэ ў вяскоўцаў ёсць рэальная магчымасць задаць пытанне не толькі першым асобам раёна, але і кіраўнікам шэрага самых запатрабаваных у насельніцтва арганізацый і службаў?
На рабоце сельвыканкама па навядзенні парадку і ўключэнні ў гэтую справу мясцовых прадпрыемстваў і жыхароў акцэнтаваў увагу старшыня сельвыканкама Ігар Віхноўскі. Тэма добраўпарадкавання (навядзення чысціні, уцягнення ў выкарыстанне пустуючых земляў, уладкавання дарог, азелянення і г.д.) яшчэ не аднойчы апыналася ў цэнтры ўвагі, і гэта зразумела. Па вялікім рахунку ў многім менавіта з такіх дробязяў і складаецца агульная карціна дабрабыту і камфорту вясковага насельніцтва і дзяржаўнага клопату пра адраджэнне і развіццё вёскі.
А ў Год добраўпарадкавання, якім аб’яўлены ў Беларусі 2025-ы,
дачыненне да гэтага павінны мець усе, падкрэсліў кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Юрый Чаранкевіч.
Агульныя тэмы з мясцовым ухілам
На сходах склалася традыцыя абмяркоўваць не толькі мясцовыя тэмы, але і тыя, што хвалююць людзей незалежна ад месца жыхарства.
Не першы год на слыху праблема з ростам колькасці кіберзлачынстваў. Пра тое, што з 40 зарэгістраваных летась у раёне падобных фактаў частка закранула і жыхароў Жарабковіцкага сельсавета, расказаў оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Ляхавіцкага РАУС Уладзіслаў Зубік. Гісторыя пра тое, як мясцовая жыхарка, жадаючы зарабіць на віртуальнай біржы, папоўніла кішэні махляроў на 50 тысяч рублёў, – перасцярога для многіх. А яшчэ слушныя парады для кібербяспекі: не забываць пра абачлівасць, збіраючыся набыць у інтэрнэце занадта танны тавар, не верыць тэлефонным аферыстам, кім бы яны ні прадстаўляліся – праваахоўнікам, банкаўскім супрацоўнікам, прадстаўніком аператара мабільнай сувязі ці іншымі службовымі асобамі.
Пра жыццёва важныя рэчы нагадаў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Буйкевіч. Тэма сапраўды гарачая: з пачатку года ў Беларусі адбылося 888 пажараў, у якіх загінулі 113 чалавек, 61 траўмаваны. Сярэднестатыстычны партрэт загінулага склаўся даўно: непрацуючы грамадзянін, які злоўжывае спіртным. Але ў агні гінуць не толькі такія грамадзяне. Нельга недаацэньваць пячныя і электрычныя прычыны ўзга-ранняў, а таксама дзіцячае свавольства з агнём. Менавіта яно напрыканцы студзеня стала прычынай пажару ў Лунінецкім раёне і трагедыі ў сям’і – загінула дзіця. Дарэчы, за апошнія тры гады ў Жарабковіцкім сельсавеце ў вёсках Сваятычы і Зубелевічы на пажарах загінулі трое дзяцей. Гэта непапраўнае гора павінна стаць для ўсіх горкім урокам і заўсёдным напамінам пра правілы пажарнай бяспекі. Кіраўнік выратавальнай службы закрануў яшчэ адну злабадзённую тэму – патэнцыяльную небяспеку захоўвае ў сабе выхад на лёд. Дарослыя дзеля ўласнай бяспекі павінны ўсвядоміць гэта самі і навучыць бяспечным паводзінам каля вадаёмаў дзяцей.

Пра бонусы і магчымасці
Цішыня, што панавала ў зале падчас выступлення прадстаўнікоў РАУС і РАНС, у другой частцы сходу змянілася на актыўны саўдзел у абмеркаванні.
Некалькі пытанняў датычылі падтрымкі сельгаспрадпрыем-ствам падсобных гаспадарак мясцовых жыхароў. Напрыклад, аграгараджане цікавіліся, чаму гаспадарка перастала забяспеч-ваць сенам тых, хто трымае кароў, але ў сельгаспрадпрыемстве
не працуе. Першы намеснік старшыні райвыканкама Васілій Пыжык патлумачыў, што многія пытанні рэгулююцца калектыўным дагаворам, які прадастаўляе пэўныя льготы і перавагі менавіта сваім працаўнікам. Што датычыць іншых, бясплатна ці па льготнай цане сена гаспадарка не рэалізуе, а па поўнай цане можа прадаць, калі маюцца лішкі кармоў. Варыянт, каб не залежаць ад такой сітуацыі, – напісаць заяву ў сельвыканкам на выдзяленне ўчастка для сенакашэння і самім нарыхтоўваць. Участкі для такіх мэт, дарэчы, выдзяляюцца бясплатна. Дадзена эканамічная раскладка і наконт змяншэння колькасці «бонуснага» зерня для работнікаў ААТ. Дарэчы, як прагучала, сваіх работнікаў гаспадарка забяспечыла збожжам на 600 тон. Распаўсюдзіць дзеянне так званай бонуснай праграмы, напрыклад, на настаўнікаў-пенсіянераў зараз, калі расце пагалоўе статка і патрабуецца вялікая колькасць канцэнтратаў, не ўяўляецца магчымым.
Камунальная доля і газавыя перспектывы
Традыцыйна істотная доля ў тэматыцы сходу – камунальная: ямачны рамонт, асфальтаванне вуліц, добраўпарадкаванне.
Сярод вострых мясцовых пытан-няў – праблема ржавай вады, якую не вырашыла праведзеная замена водаправода. Як запэўніў дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіц-кая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі, у сакавіку камунгас прыступае да рэканструкцыі тутэйшай станцыі абязжалезвання, якой ужо амаль два дзесяцігоддзі.
Яшчэ два гады назад у Жараб-ковічы прыйшоў прыродны газ. Дакладней, магістральны газаправод. І сёння адно з найбольш хвалюючых пытанняў для мясцовых жыхароў – калі блакітнае паліва дойдзе ў дамы аграгараджан. Пэўныя крокі да гэтага зроблены. У прыватнасці, створаны кааператыў для будаўніцтва размеркавальнага газаправода і газаправодаў-уводаў да жылых дамоў па вуліцах Лугавой, Кастрычніцкай, Савецкай, Пушкіна, Садовай, Спакойнай. Маецца і праект, рэалізацыя якога прадугледж-вае долевае фінансаванне: 30 працэнтаў сумы ўносяць грамадзяне, 70 – дзяржава. Намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Галяк нагадаў: праект не танны, і загваздка ў тым, што выдзеленага на гэты момант фінансавання не хапае на выкананне ўсіх работ. Раённыя ўлады ўжо звярнуліся вышэй з просьбай дафінансавання.
А пакуль сітуацыя не вырашана, прынята рашэнне разбіць жарабковіцкі газаправод на пускавыя комплексы і ў бліжэйшы час прыступіць да будаўніцтва першага пускавога комплексу. Зрэшты, каб дакладна растлумачыць людзям сітуацыю, кіраўнік раёна прапанаваў днямі правесці сход з удзельні-камі газавага кааператыву з запрашэннем адказных службаў.
На парадку дня застаецца пытанне па модульнай кацельні. Ёсць у насельніцтва прэтэнзіі да работы качагараў. У спісе даручэнняў – давесці да ладу дарожку па вуліцы Кастрычніцкай, па якой дзеці ідуць у школу: пэўныя работы дарожнікі правялі, але вынік задаволіў не ўсіх.
З залы прагучалі просьбы вярнуць у амбулаторыю фельчара, які працаваў тут раней, а зараз працуе ў райцэнтры; разабрац-ца з асвятленнем і работай халадзільнага абсталявання ў магазіне райпо; адладзіць работу вулічнага асвятлення і выклю-чыць падцёкі з каналізацыйна-помпавай станцыі…
– Давайце дамовімся не збіраць праблемы і не чакаць наступнага сходу, каб іх выказаць. Сёння ёсць нямала дзейсных спосабаў вырашыць многія пытанні. Сярод іх прыёмы, у тым ліку выязныя, кіраўніцтва раёна, прамыя лініі па суботах у райвыканкаме. Зрэшты, пэўныя пытанні хутка здымаюцца, калі звярнуцца ў кампетэнтную службу. Звяртайцеся, і вас абавязкова пачуюць, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Мікалай Мароз.
Святлана СТЫКУЦЬ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.