Штодзённа круглы год. На Ляхавіччыне прайшла акцыя рэспубліканскага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу «Наш жывёлавод»

Жывёла патрабуе ўвагі і клопату кожны дзень на працягу ўсяго года. Чым і вызначаецца рэжым вытворчай занятасці нашых жывёлаводаў

Акцыя рэспубліканскага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу «Наш жывёлавод» на тое і скіравана –
«падагрэць» ключавую галіну сельскай гаспадаркі на найбольш напружаным – зімовым – этапе яе функцыянавання. Выказаць ўдзячнасць работнікам за іх нялёгкую працу, узняць настрой, падтрымаць добрым словам і хоць крышачку матэрыяльна.

Акцыя «Наш жывёлавод» на Ляхавіччыне пачалася ў мінулую сераду якраз з заканчэннем ранішняй дойкі – каб не спазніцца з падзякай-ушанаваннем, з салодкім прызам, якім па мясцовай завядзёнцы з’яўляецца адмысловы пірог вырабу Ляхавіцкага райпо. Прыгожы, кажуць, смачны і ў памеры, каб «хапіла да чаю на ўсіх».
Першы піт-стоп на маршруце першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васілія Пыжыка і старшыні раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Вольгі Анікей чакаў у ААТ «Шлях новы». Дакладней, «ва ўгоддзях» малочнатаварнага комплексу «Сакуны».
Падмацаваныя фінансава Падзячныя пісьмы тут атрымалі жывёла-
воды Надзея Горбік і Андрэй Салавей. Брыгадзір аб’екта Таццяна Карповіч «выдала» Андрэю хуткую і вельмі яскравую характарыстыку: «Незаменны для фермы чалавек, спраўляецца з любой
работай». Ад сябе дабавім, што такіх у той ці іншай ступені незаменных на аб’екце больш за два дзясяткі. На МТК больш за сем
соцень галоў дойнага статка, сярэдняя ўдзельная ўдойнасць паступова ўзрастае. Працягвае рост і сам комплекс: звяртаюць на сябе ўвагу ўжо інсталяваныя ажурныя металаарачныя канструкцыі пад будынак будучага цялятніка-прафілакторыя.

– Але гэта клопат не толькі пра маладняк буйной рагатай
жывёлы – таксама і пра працаўнікоў МТК. Паспрабуй дагледзець на моцным марозе сотню-другую цялят. Іншая справа – аб’ёмнае, вентылюемае памяшканне,
– тлумачыць расклад Васілій Пыжык.
МТК «Літва» таго ж «Шляху новага» ўразіла чысцінёй, свежасцю, уладкаванасцю бытавых умоў для персаналу. У наяўнасці ўся неабходная тэхніка, чайны і посуд для кава-паўзаў. Гэта важна і стала адным з фактаў таго, што раённы «Наш жывёлавод» сёлета некалькі змяніў свой «прызавы фонд»: замест прафсаюзных чайнікаў-сервізаў-печаў ЗВЧ для калектываў фермаў практыкай становяцца
«жывыя» грошы канкрэтнаму жывёлаводу. Разам з Падзячнымі пісьмамі, добрымі словамі, апладысментамі іх атрымалі
жывёлавод фермы «Малое Падлессе» Ірына Буйкевіч і ветэрынарны ўрач Генадзій Сычэўскі. На сваім, а, можна сказаць, што і на адным месцы спецыяліст знаходзіцца неадрыўна многія дзесяці-
годдзі. Працаваў у «Дараве», «Кастрычніку», працягвае свой
прафесійны шлях у цяперашнім «Шляху новым». Усяго – амаль чатыры дзесяцігоддзі.
У Навасёлках працоўныя прызы атрымалі «мясцовы» жывёлавод Святлана Цыкман, яе калегі па прафесіі Сяргей Зубік з «Бажкоў» і Іосіф Папчэня з фермы па адкорме і дарошчванні маладняку «Гарбачы».
На МТФ «Вялікая Лотва» працуе жывёлавод-цялятніца Іна Палтаўцава. Працуе вельмі добра, прадукцыйна, месцамі – творча, за што і стала лаўрэатам спецыялізванай прафсаюзнай акцыі «Наш жывёлавод».
Сам жа вялікалотаўскі жывёлагадоўчы актыў ААТ «Шлях новы» гады праз два чакаюць іншыя гарызонты. Мяркуецца яго пера-
будова-пераабсталяванне пад ферму па адкорме, вырошчванні рамонтнага маладняку буйной рагатай жывёлы. Але гэта –
магчымая перспектыва 2027 года, якая грунтуецца на факце
будучай глыбокай рэканструкцыі МТФ «Бажкі».
А вось аб’ект «Цэнтр» ААТ «Нача» сваю рэканструкцыю з дабудовай некалькіх памяшканняў ужо фактычна атрымаў. Прагназуюцца хуткія пускавыя мерапрыемствы. У начаўскі «Цэнтр» мы прыехалі з прызавымі ўшанаваннямі ў гонар жывёлаводаў Валянціны Шостак, Казіміра Голі і іх калегі з фермы па дарошчванні і адкорме БРЖ «Гарлеўшчына» Дзіны Сакалоўскай.
А перад «Цэнтрам» быў МТК «Зубелевічы». З той жа мэтай і падобнымі ўрачыстасцямі ў гонар жывёлаводаў Людмілы Сандрозд і Веранікі Скрыган. 
Нашы віншаванні ўсім названым і неназваным працаўнікам фермаў і комплексаў раёна. Здароўя, поспехаў, матэрыяльнага
дастатку вам, «Нашы жывёлаводы», нашы карміцелі.
Акцыя прадаўжаецца, фінал намячаецца на 1 красавіка.
І гэта ніякі не жарт, а прафсаюзны факт.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.