Жыхарка аграгарадка Падлессе Ляхавіцкага раёна сярод аўтараў шостага выпуску альманаха «С.Т.Р.О.К.И.»
Шосты выпуск альманаха «С.Т.Р.О.К.И.» прэзентавалі ў Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яна Чачота.

Сярод аўтараў ёсць і наша зямлячка — жыхарка аграгарадка Падлессе Ларыса Глеб.

На мерапрыемстве прысутнічала шмат гасцей, сярод выступаючых і сябры бібліятэкі імя Я. Чачота арт — гурт » А.Л.О» Падлескага сельскага Дома культуры.


