Сяўба ставіць задачы. У райвыканкаме прааналізавалі якасць падрыхтоўчых работ у сельгасарганізацыях Ляхавіччынны да правядзення веснавых палявых работ, нарыхтоўкі кармоў і ўборкі сёлетняга ўраджаю

Стапрацэнтная гатоўнасць тэхнікі, захаванасць таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, дыктатура тэхналогій – асноўныя пастулаты, якія назваў старшыня райвыканкама Мікалай Мароз для кожнага сельгаспрадпрыемства ў дачыненні веснавых палявых работ. У райвыканкаме прааналізавалі якасць падрыхтоўчых работ у сельгасарганізацыях Ляхавіччынны да правядзення веснавых палявых работ, нарыхтоўкі кармоў і ўборкі сёлетняга ўраджаю.
Пра пасяўныя плошчы
Згодна з распрацаванымі планамі, пад сяўбу яравых збожжавых і зернебабовых культур адведзена ў раёне 18 680 гектараў, цукровых буракоў – 1 800 гектараў, ільну – 2 600 гектараў, кукурузы на зялёны корм і сілас – 7 170 гектараў, бульбы – 20 гектараў, агародніны – 50 гектараў.
Аналізуючы вынікі мінулага года, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Васілій Пыжык адзначыў, што для нарошчвання вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі раёну неабходна забяспечыць аб’ёмы вытворчасці сіласу ў колькасці 200 тысяч тон. Таму плошчы пад кукурузу вызначаны на ўзроўні 7 170 гектараў. Акрамя таго, для павышэння прадукцыйнасці шматгадовых траў на пашы, узбагачэння іх бабовым кампанентам
люцэрну неабходна пасеяць на плошчы не менш за
930 гектараў. Так, начальнік райсельгасхарчу акцэнтаваў увагу на тым, што для павышэння прадукцыйнасці пашавых угоддзяў сёлета
неабходна перазалужыць 2 000 гектараў нізкапрадукцыйных сенакосаў і пашаў.
Беларуская селекцыя набыта.
Справа за элітай Наступны важны складнік паспяховай веснавой пасяўной кампаніі – забяспечанасць насеннем. Па словах Васілія Пыжыка, у стапрацэнтнай патрэбнасці ў гаспадарках Ляхавіччыны насенне збожжавых і зернебабовых культур. Разам з тым усім сельгаспрадпрыемствам раёна ў тэрміновым парадку неабходна
аплаціць і да 10 сакавіка набыць элітнае насенне пад поўную патрэбнасць. Тым больш, што дагаворы паставак
з элітгаспадаркамі вобласці заключаны.
Ці пад надзейнай абаронай расліны?
Начальнік райсельгасхарчу адзначыў, што нельга забываць і пра забяспечанасць сродкамі абароны раслін. У першую чаргу, трэба да 1 сакавіка набыць пратручвальнікі для насення пад яравую сяўбу.
Не пад поўную патрэбу прэпараты маюцца ў ААТ «Жарабковічы» і «Нача». У гаспадарках раёна ў наяўнасці 77 працэнтаў пратручвальнікаў насення.
Што тычыцца мінеральных удабрэнняў, то, па стане на 24 лютага, у сельгаспрадпрыемствах раёна назапашана амаль палова неабходнага.
Вырашальным фактарам фарміравання ўраджаю культур з’яўляюцца менавіта азотныя ўдабрэнні, таму акцэнт зроблены на іх. З неабходных для падкормак 2 060 тон удабрэнняў, па стане на
24 лютага, маецца 1 808 тон. Асабліва важна своечасова правесці першую падкормку азімых культур. Забяспечанасць складае 100 працэнтаў, за выключэннем ЗТАА «Белдан» (71 працэнт), якому неабходна прыняць меры па закупцы астатняй колькасці азотных удабрэнняў. Недахоп азотных удабрэнняў, па інфармацыі Васілія Пыжыка, будзе кампенсавацца ўнясеннем арганікі – гэта асноўны шлях выхаду з данай сітуацыі. На мінулы панядзелак на палі вывезена 89 працэнтаў арганікі ад неабходнага.
На лінейцы гатоўнасці – тэхніка
Да 1 сакавіка неабходна забяспечыць на ўзроўні не ніжэй за 95 працэнтаў гатоўнасць тэхнікі для правядзення веснавых палявых работ. Васілій Пыжык прааналізаваў стан спраў па кожным відзе тэхнікі ў разрэзе сельгаспрадпрыемстваў. Так, з 264 трактароў няспраўныя 11 адзінак: чатыры – у ААТ «Шлях новы» і тры ў
ААТ «Нача», два – у ЗАТ «Белпрампрыбор», па адным – у СУП «Белазем’е» і ААТ «Ляхавіцкі льнозавод». З 40 энерганасычаных трактароў няспраўны толькі адзін – у «Начы». Поўнасцю гатовы да выхаду ў поле камбінаваныя глебаапрацоўчыя і глебапасяў-
ныя агрэгаты, машыны для ўнясення мінеральных удабрэнняў, плугі, самаходныя энергетычныя сродкі, культыватары, сеялкі зерневыя, бульбасаджалкі, пратручвальнікі насення, апырсквальнікі. Усяго па некалькі адзінак тэхнікі не хапае да стапрацэнтнай гатоўнасці
сярод машын для ўнясення цвёрдых арганічных удабрэнняў, дыскатараў, сеялак для цукровых буракоў і кукурузы, пагрузчыкаў.
Лічаныя тыдні засталіся да выхаду аграрыяў у поле.
І сёння трэба зрабіць усё, каб своечасова і якасна адсеяцца, а пасля сабраць дастойны ўраджай-2025.
Галіна КАНЬКО.