Апантаныя на працу, натхнёныя на стварэнне. Ляхавічанка дзеліцца ўражаннямі ад удзелу ў абласным форуме маладых парламентарыяў

Сёлетні абласны форум маладых парламентарыяў на тры дні аб’яднаў у адну творча-плённую атмасферу актывістаў структуры з усёй вобласці. Праграма форуму ўключала шматлікія формы работы: тэлемост, дыялогавыя пляцоўкі, дзелавыя гульні і майстар-класы… А, галоўнае, спікеры сустрэчы – аўтарытэтныя людзі краіны. Адкрыў маладзёжны форум старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Брылевіч.

Фота з тэлеграм-канала Брэсцкага аблвыканкама.

Сёння Маладзёжны парламент пры аблсавеце дэпутатаў прадстаўляюць 44 маладыя ініцыятыўныя, зацікаўленыя жыццём Першага рэгіёна юнакі і дзяўчаты. Ляхавіччыну на форуме прадстаўляла Дзіяна Бурак, у кантэксце штодзёнага прафесійнага жыцця – інспектар аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.
– Работа форуму пасля ўрачыстага адкрыцця працягнулася анлайн-
сустрэчай з прадстаўнікамі маладзёжных парламентаў братэрскай Расіі. У нашых суседзяў таксама ёсць такія маладзёжныя структуры. Для мяне цікавым быў вопыт расійскіх калег у плане супрацоўніцтва з іншымі дзяржаўнымі органамі. У якіх формах работы з насельніцтвам моладзь прымае ўдзел, якая яе роля ў гэтым працэсе. Канешне, абмеркавалі надыходзячае вялікае для нас агульнае свята – 80-годдзе Вялікай Перамогі. Ігар Брылевіч таксама падкрэсліў, што нам ёсць куды рухацца ў гэтым напрамку, задача агульная – зберагчы гістарычную праўду. Варта таксама развіваць наша супрацоўніцтва ў рамках работы Саюзнай дзяржавы, – расказвае Дзіяна Бурак.
Назва дыялогу «Усё па-сумленнаму» апраўдала фармат размовы – даверліва, без закрытых тэм, гаварылі пра тое, што хвалюе і цікавіць. Сярод спікераў – член Савета Рэспублікі, кіраўнік тэлеканала АНТ Ігар Луцкі.

Фота з тэлеграм-канала Брэсцкага аблвыканкама.


– Сёння голас моладзі гучыць вызначальна – і ў жыцці, і ў СМІ. Роля маладых людзей – і далей ствараць дзяржаву, у якой бяспечна і шчасліва жыць. І тут, як заўважыў кіраўнік тэлеканала АНТ, важна роля моладзі ў патрыятычным выхаванні насельніцтва. Сёння мы бачым, што адбываецца на тэрыторыях вакол нашай краіны, як заходнія «сябры» імкнуцца перапісаць гісторыю гераізму. І самае
жудаснае – хто? Нашчадкі пакалення пераможцаў, якім павінна быць сорамна, што пра той подзвіг яны гатовы забыцца дзеля чарговай заходнееўрапейскай «плюшкі». Таму тое, што мы скажам у нашых СМІ, што пануе ў сэрцах сапраўдных беларусаў, – стане стрыжнем нашага далейшага жыцця! Зберагчы гісторыю разам з тымі краінамі, якія не здрадзяць вялікаму подзвігу, – гаворыць Дзіяна Бурак.
Канешне, у кантэксце размовы ўзнялі і мясцовыя праблемныя моманты, арганізацыйныя нюансы будучай
сустрэчы – не без гэтага. Наступныя дні маладзёжнай сустрэчы былі напоўнены інтэрактывам. «Сіла сувязей» – такі трэнінг чакаў маладых парламентарыяў пасля складанага дня.
– Мы пазнаёміліся з тымі, з кім ісці па адной парламенцкай сцяжынцы. Канешне, абмяняліся меркаваннямі ад сустрэчы з такімі аўтарытэтнымі спікерамі. Паспрачаліся на многія тэмы, але прый-
шлі да адзінага меркавання – любым шляхам нам важна зберагчы Беларусь такой, якой атрымалі яе мы, – мірнай і незалежнай. А гэта магчыма ў каманднай рабоце – у адзінстве! – расказвае Дзіяна Бурак.
Работа па камісіях, абарона працоўных планаў – план другога дня. Дарэчы, наша зямлячка – старшыня камісіі па пытаннях маладзёжнай палітыкі, узаемадзеяння са структурамі мала-
дзёжнага самакіравання і падтрымцы маладзёжных ініцыятыў.
– Прапанавалі многае. Для нас важна, каб наша моладзь прымала ўдзел у заканатворчай дзейнасці – разумела сутнасць працэсу. Важна і работа на месцах з дэпутатамі розных узроўняў – гэта сумесны ўдзел падчас правядзення прамых тэлефонных ліній і прыёмаў грамадзян. Асабліва скіруем увагу на работу школы маладога дэпутата на месцах. Ёсць яшчэ шмат распрацовак, але гэта пакуль у сакрэце. Заахвоціла моладзь дзелавая гульня «Голас моладзі: TikTok як інструмент змяненняў». Мы працавалі ў камандах, якія разбіралі праблемныя ролікі ў сацыльных сетках, выпрацоўвалі механізм падрыхтоўкі антыфэйкавай інфармацыі. Вопыт, асабліва для ідэалагічных работнікаў, каласальны. Завяршыўся форум інтэлектуальным турнірам «80 гадоў Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне». Насычаная праграма зараджае ідэямі і планамі надоўга.
Дадому прыехала апантаная на працу, натхнёная на стварэнне, – дзеліцца ўражаннямі Дзіяна Бурак.