Парадак ва ўсім і паўсюдна. Адна з тэм апаратнай нарады ў старшыні райвыканкама — выкананне мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, якія праводзіліся на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна

Адна з тэм апаратнай нарады ў старшыні райвыканкама сугучна
з аб’яўленым сёлета ў Беларусі Годам добраўпарадкавання. Размова ішла пра выкананне мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, якія праводзіліся на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна ў 2024 годзе, і задачы на бягучы год

Начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іна Траяноўская расказала пра асноўныя леташнія
этапы навядзення парадку на зямлі. Падчас азелянення прыдамавых і іншых тэрыторый высаджана 780 дрэў і кустарнікаў, каля 15 000 кветак. Праведзены рамонт вулічна-дарожнай сеткі на плошчы 5,5 тысячы квадратных метраў, у сельскай мясцовасці знесена 19 пустуючых і старых дамоў. Дарожнымі службамі падтрымліваўся парадак на тэрыторыях уздоўж аўтамабільных дарог. І сёння
ДЭУ-24 і ДЭУ-23 працягваюць работы ў гэтым напрамку ў паласе адводу рэспубліканскіх дарог Р-4 і Р-43.
Лясгасам выкананы работы на падтрыманні ў належным стане тэрыторый ляснога фонду: санітарныя высечкі, навядзенне парадку на тэрыторыях, што прылягаюць да месцаў адпачынку, каля аўтамабільных дарог і іншае. Рэкультываваны пяць адпрацаваных унутрыгаспадарчых кар’ераў (СВК «Ляхавіцкі», ААТ «Шлях
новы», лясгаса, СУП «Белазем’е») агульнай плошчай 5,5 гектара. Ляхавіцкае ПМС правяло рэканструкцыю ўчасткаў меліярацый-
ных сістэм на плошчы 501,5 гектара, а таксама ачысціла каналы ад драўнінна-хмызняковай расліннасці на працягу 73 кіламетраў.
Па словах Іны Траяноўскай, даводзіцца канстатаваць, што разам са станоўчымі момантамі ў плане навядзення парадку і выканання
патрабаванняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя былі выяўлены і праблемныя моманты, і недапрацоўкі. Сярод асноўных парушэнняў – невыкананне заканадаўства пры абыходжанні з адходамі на сельгасаб’ектах ААТ «Жарабковічы», «Нача», СУП «Бела-
зем’е», ЗАТ «Белпрампрыбор», у СУП «Ліпнянка» і ААТ «Нача» парушаліся правілы эксплуатацыі ўнутрыгаспадарчых кар’ераў. На тэрыторыі дзяржлесфонду прыродаахоўнай службай выяўлена 23 парушэнні, на падведамасных тэрыторыях Беларускай чыгункі – 13 парушэнняў, у лесапалосах аўтамабільных дарог – 53 парушэнні, на аб’ектах камунгаса – 58 парушэнняў, на тэрыторыях гаражных кааператываў і масіваў – 17 парушэнняў. Што тычыцца прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый рознай формы ўласнасці, то прыродаахоўная служба выявіла невыкананне
патрабаванняў па абыходжанні з адходамі з боку ТАА «Ібіра», ІП Рапінчук, СФГ «Гашчын», «ЛагуЦін», ААТ «Валіянз».
Кіраўнікі санітарнай, землеўпарадкавальнай службаў, аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ, камунгаса агучылі свае мэты і задачы на Год добраўпарадкавання, а таксама выказалі агульнае меркаванне пра неабходнасць больш цеснага ўзаемадзеяння ўсіх у тым, каб Год добраўпарадкавання стаў плённым і выніковым.
Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз падкрэсліў, што неабходна ад кожнай кантралюючай службы, ад прадпрыемстваў і арга-
нізацый канкрэтная работа, каб агульны вынік у плане навядзення парадку і чысціні быў відавочным.
Кіраўнік дэпутацкага корпуса Юрый Чаранкевіч акцэнтаваў увагу зацікаўленых службаў на пашырэнні растлумачальнай работы сярод насельніцтва па пытаннях навядзення парадку на прыдамавых тэрыторыях, у месцах агульнага карыстання. Акрамя таго, неаб-
ходна прыцягваць да адказнасці тых гора-гаспадароў, якія не жадаюць добраўпарадкаваць тэрыторыю, што знаходзіцца ў зоне іх адказнасці.
Галіна КАНЬКО.