І па прафесіі, і па жыцці – абаронца Айчыны, парадку і спакою. Супрацоўнік аддзялення па ахове аб’ектаў у г. Ляхавічы стаў пераможцам конкурсу прафесійнага майстэрства
Аляксандра Байчыка не адно пакаленне землякоў ведае як начальніка адасобленай групы Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята горада Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў. Не адзін прызыў з наказам да юнакоў чалавек у армейскім звяртаўся да навабранцаў з пажаданнямі плённай службы на карысць Радзіме.

Строгі, сумленны, але разам з тым добры і душэўны чалавек, на працы заўжды паважалі і лічыліся, як з аўтарытэтным профі.
Час на заслужаным адпачынку для Аляксандра Байчыка – гэта зусім процілеглае значэнне слову «адпачынак». На цывільную форму не перайшоў – змяніў колер і спецыфіку. Працягнуў служыць Айчыне, стаяць на варце правапарадку і спакою ляхавічан у аддзяленні па ахове аб’ектаў у г. Ляхавічы.
– Калі чалавек профі – гэта бачна адразу. Ваеннага чалавека заўжды вызначаюць вытрымка, дысцыпліна, стараннасць. Так праявіў сябе Аляксандр Байчык, і калі працаваў начальнікам падраздзялення ахоўнага аб’екта, так працягвае цяпер працаваць вартаўніком на сваіх аб’ектах, – гаворыць пра калегу начальнік аддзялення па ахове аб’ектаў у г. Ляхавічы падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Хітрык.
А апошнім днём лютага стала вядома прыемная навіна пра нашага земляка. Падчас ушанавання ў абласным цэнтры лепшых супрацоўнікаў Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента МУС Аляксандр Байчык – у ліку лепшых. Па выніках службовай дзейнасці за 2024 год стаў уладальнікам дыплома «Лепшы па прафесіі сярод вартаўнікоў вартавой аховы».
– Канешне, гэта прыемна і адказна – атрымаць такую ўзнагароду. Хваляваўся, калі, скажам так, экзаменаваліся да звання, не хацелася падводзіць кіраўніцтва, якое ў рэспубліцы гучыць як адно з лепшых у сваёй катэгорыі, – гаворыць Аляксандр Байчык.
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.