Святочны настрой на любы густ. У гэтыя святочныя дні ў сям’і ляхавічан Дзмітрыевых асабліва гарачы час
У гэтыя святочныя дні ў сям’і ляхавічан Дзмітрыевых асабліва гарачы час. У іх вялікіх цяпліцах яшчэ тыдзень назад на пругкіх сцяблінках качалася каля 15 тысяч бутонаў цюльпанаў, сёння – значна менш, бо шмат кветак ужо знайшло сваіх святочных адрасатаў.
Акрамя 17 сартоў цюльпанаў да 8 Сакавіка клапатлівымі рукамі вырашчаны яркія прымулы і пяшчотныя гваздзікі, чакаюць свайго часу ружы 40 сартоў… Каб падарыць радасць і святочны настрой сотням зямлячак, вялікая сям’я – Павел, Дар’я і пяцёра іх дзяцей – шчыруюць у кветкавым раі не адзін месяц.




