Дарагія жанчыны! Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з цудоўным вясновым святам

Дарагія жанчыны!
Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з цудоўным вясновым святам – Днём жанчын!
Гэта радаснае свята адзначаецца ў пачатку вясны, калі ажывае прырода, становяцца цяплей узаемаадносіны людзей, нараджаюцца новыя планы і мары.
Сёння цяжка назваць хоць адну сферу дзейнасці, дзе б не працавалі жанчыны, бо немагчыма ўявіць сабе прафесію без чароўных усмешак, клапатлівых рук і неабыякавых жаночых сэрцаў.
Жанчына заўсёды – увасабленне клопату,
справядлівасці і міласэрнасці, цяпла і пяшчоты, крыніца натхнення. Дзякуючы вам вырашаюцца самыя складаныя канфлікты, здзяйсняюцца подзвігі, працягваецца жыццё на зямлі.
Дзякуй за вашу дабрыню і ўвагу, за мудрасць і анёльскае цярпенне!
Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, цудоўнага настрою, здзяйснення самых запаветных жаданняў!
Няхай кожны дзень радуе вас увагай, цеплынёй і клопатам блізкіх, а шчасце, любоў і ўдача будуць вашымі нязменнымі спадарожнікамі!
Георгій ХЛЯБОВІЧ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў.