Прафарыентацыйныя пасядзелкі. 5 сакавіка па ініцыятыве раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» адбылася дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да Дня жанчын

Як выбраць прафесію, якія спецыяльнасці найбольш запатрабаваныя ў Беларусі на рынку працы? Гэтыя пытанні хвалююць выпускнікоў і іх родных. Зарыентавацца ў моры прапаноў дапамагае прафарыентацыйная работа.

5 сакавіка на базе сацыяльна-педагагічнага цэнтра па ініцыятыве і з удзелам раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» адбылася дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да Дня жанчын. Галоўныя дзеючыя асобы сустрэчы грамадскай і прафарыен-тацыйнай накіраванасці – дзяўчынкі, якія выхоўваюцца ў прыёмных сем’ях, бацькі з прыёмных сем’яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, актывісты раённай арганізацыі БСЖ, супрацоўнікі СПЦ.
Начальнік аддзела ідэа-лагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Вольга Бурак расказала пра грамадскія арганізацыі –
дзіцячыя, маладзёжныя, дарослыя, – якія дзейнічаюць у Ляхавіцкім раёне. Такіх у нас 15.


З цікавасцю ўдзельнікі мерапрыемства слухалі прэзен-тацыю розных прафесій. Дырэктар Ляхавіцкага раённага архіва Наталля Баўтрукевіч расказала пра асноўныя функцыі архіва – прыём, захоўванне і выкарыс-танне дакументаў, прыгадала, чым канкрэтна на кожным з этапаў займаецца архівіст. Загадчык сектара фінансавага аддзела райвыканкама Вольга Лойка пазнаёміла са спецыфікай работы эканаміста, паведаміла, як і з чаго фарміруецца раённы бюджэт, якія асноўныя крыніцы паступлення фінансаў у бюджэт, і якая роля адводзіцца работнікам аддзела.
Дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг № 117 ААТ «ААБ Беларусбанк» Рыта Пракуда спынілася на гісторыі банкаўскай сістэмы, расказала, калі банкаўская ўстанова з’явілася ў Ляхавіцкім раёне на асноўных банкаўскіх паслугах для арганізацый і грамадзян, расказала пра навучальныя ўстановы, дзе можна атрымаць прафесію банкіра.
Супрацоўнікі «ЛВ» таксама скарысталіся магчымасцю захапіць юных зямлячак цікавай журналісцкай прафесіяй. Хто ведае, магчыма, і з дзяўчынак, якія прысутнічалі на дыялогавай пляцоўцы, у далейшым вырасце дастойная змена сённяшнім «веснікаўцам».
Пасля такіх цікавых прэзентацый прафесій дзяўчынкі адразу пачалі дзяліцца ўражаннямі.
– Значыць, такая сустрэча мае сэнс і прынесла свой плён. Задача дарослых не толькі зацікавіць падрас-таючае пакаленне той ці іншай прафесіяй, але і не пакінуць моладзь сам-насам з выбарам, дапамагчы зарыентавацца ў вялікай прафесійнай прапанове. Лічу, што паспяхова выканана і яшчэ адна задача: зацікавіць падрастаючае пакаленне ўдзелам у грамадскім жыцці. Важна, каб дзеці адчулі пераемнасць ад дзіцячых арганізацый – акцябрат, піянераў, членаў БРСМ – да дарослых, у тым ліку БСЖ, – адзначае Вольга Бурак.
Атмасфера на сустрэчы за кубачкам чаю і салодкімі пачастункамі панавала добразычлівая і шчырая, а яшчэ гучалі віншаванні з надыходзячым святам – Днём жанчын.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.