Студэнту патрэбна гарачае харчаванне. Ці будзе ў Ляхавічах сталовая?

Даўно ў мінулым тыя часы, калі не толькі навучэнцы Ляхавіцкага аграрнага каледжа, але і ляхавічане, і госці райцэнтра маглі нядорага паабедаць у сталовай каледжа, што размяшчалася па вуліцы Чкалава ў Ляхавічах. Пасля закрыцця сталовай пэўны час буфет (у якім стравы гатавала райпо) з прапановай гарачага харчавання працаваў у адным з інтэрнатаў каледжа.

Выбар там, праўда, быў не такі разнастайны, як у сталовай, але ўсё ж і гэта кропка карысталася зайздроснай папулярнасцю ў каляджан і ў гараджан. Аднак пару гадоў назад буфет закрылі.
Засталося памяшканне для прыёму ежы… Увогуле, сітуацыя з аб’ектамі грамадскага харчавання ў Ляхавічах па-ранейшаму напружаная – пералічыць іх можна па пальцах адной рукі.
Ніхто не стане аспрэчваць той факт, што ў інтэрнаце ЛАКа створаны доб-рыя бытавыя ўмовы, у тым ліку і для прыгатавання ежы. Але ўсё ж неабходнасць кропкі грамадскага харчавання ў навучальнай установе не выклікае сумненняў. Не кожны навучэнец (а сярод агракаляджан нямала непаўналетніх) здольны прыгатаваць сабе гарачую ежу. А на прывезеных з дому стравах доўга не пражывеш. Так што з якога боку ні вазьмі, відавочна, што такі аб’ект грамадскага харчаваня ў ЛАКу неабходны. Нездарма на чарговай апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама ўздымалася тэма аб праводзімай
рабоце і прымаемых мерах па адкрыцці сталовай у будынку інтэрната Ляхавіцкага аграрнага каледжа.
Старшыня праўлення райпо Васілій Некрашэвіч расказаў, што па прычыне стратнасці аднаўленне работы сталовай у інтэрнаце Ляхавіцкага аграрнага каледжа немагчыма. Маўляў, расходы ад работы сталовай яўна перавышаюць даходы.
У пацвярджэнне слоў – факты і лічбы.
Але ж чаму за фінансавы бок павінны адказваць навучэнцы ЛАКа сваім здароўем? Няўжо ў райпо няма іншых прапаноў? Аказваецца, ёсць. Сэнс яе ў тым, што ў рэстаране «Ластаўка» будуць гатавацца комплексныя абеды (першая страва, другая страва з гарнірам і салатай, напітак), кошт якіх не перавысіць 6 рублёў. Стравы ва ўпакоўцы транспартам райпо будуць дастаўляцца ў памяшканне для прыёму ежы ў інтэрнаце каледжа па адрасе Юбілейная, 2 з далейшай рэалізацыяй.
Дырэктар ЛАК Ірына Прыступа-Юнік расказала, што праведзены сярод агракаляджан і іх бацькоў маніторынг паказаў, што атрымліваць гарачае харчаванне на прапанаваных райпо ўмовах згодны менш за 20 працэнтаў навучэнцаў.
Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз у сваім меркаванні быў адна-значны: гарачае харчаванне на базе агракаледжа павінна быць арганізавана ў бліжэйшыя тэрміны. Варыянты розныя, відавочна адно, трэба наладжваць работу ў гэтым напрамку. 5 сакавіка з удзелам кіраўніцтва аграрнага каледжа, райпо, намесніка старшыні райвыканкама Людмілы Матчэня адбылося пася-джэнне, дзе абмярковаўвалася пытанне арганізацыі гарачага харчавання для каляджан. У выніку дыскусіі прынята рашэнне з 1 красавіка 2025 года на базе ЛАКа праводзіць продаж абедаў у спецыяльных ланч-боксах.
Каледж бярэ на сябе функцыю каардынатара. Штодзённа, акрамя суботы і нядзелі, сярод тых, хто будзе харчавацца, будзе праводзіцца апытанне для афармлення заказу, потым заяўка перадаецца райпо на пэўную колькасць абедаў.
– Райпо будзе прывозіць на дзясятак-другі больш абедаў, заказаных кале-джам. Іх можна будзе купіць усім жадаю-чым. Калі жадаючых будзе больш, то, адпаведна, узрасце і колькасць саміх абедаў. Акрамя таго, можна будзе набыць іншыя стравы, накшталт, піцы, піражкоў і г. д., – удакладняе Людміла Матчэня.
Дарэчы, пасля праведзенага абследавання залы, ужо зроблены пэўныя рамонтныя работы.

Галіна КАНЬКО.

#АНАТОМІЯ ПРАБЛЕМЫ