Востраўская сельская бібліятэка сярод пераможцаў абласнога тура XXXIIІ Республіканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры»

Падведзены вынікі абласнога тура XXXIIІ Республіканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры». Сярод пераможцаў — Востраўская сельская бібліятэка ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».

Востраўская СБ (загадчык Галіна Салавей) адзначана дыпломам 1 ступені ў намінацыі «За пошукавую і даследчую працу» сярод сельскіх бібліятэк за шматгранную работу па зборы, сістэматызацыі і захаванні краязнаўчых ведаў, стварэнне інтэрактыўнага рэсурсу  «Мястэчка Востраў: 500 гадоў гісторыі».

Востраўская бібліятэка будзе прадстаўлена да ўдзелу ў XXXIIІ Республіканскім конкурсе «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры».

Віншуем з узнагародай і жадаем паспяховага ўдзелу ў рэспубліканскім туры!