Прыміце віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Прыміце віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!


З 15 сакавіка 2022 года Беларусь жыве па абноўленай Канстытуцыі, прынятай большасцю грамадзян на рэспубліканскім рэферэндуме. Дакумент сабраў у сабе багаты гістарычны вопыт папярэдніх пакаленняў, замацаваў прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці нашай дзяржавы і грамадства, вызначыў прыярытэты нацыянальнага развіцця і захавання агульнанацыянальных каштоўнасцяў.
З’яўляючыся фундаментам дзяржаўнага ўладкавання, Канстытуцыя гарантуе надзейную абарону правоў і свабод грамадзян, садзейнічае захаванню міжнацыянальнай і міжканфесійнай згоды, умацаванню гістарычных і духоўных традыцый беларускага народа.
Патрыятычны абавязак кожнага з нас – паважаць Канстытуцыю і строга прытрымлівацца яе палажэнняў, дзякуючы якім фарміруецца стабільная, прававая і дэмакратычная дзяржава.
Паважаныя землякі!
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, міру і дабра, аптымізму і дабрабыту, паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў у імя развіцця і працвітання нашай роднай Беларусі!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.