Двайняты, першынцы і здаравячкі. У студзені на Ляхавіччыне зарэгістравана нараджэнне трох хлопчыкаў і трох дзяўчынак

У студзені на Ляхавіччыне зарэгістравана нараджэнне трох хлопчыкаў і трох дзяўчынак. Тры пасведчанні аб нараджэнні выдадзены бацькам у аддзеле загса райвыканкама, па адным – у Востраўскім, Жарабковіцкім і Навасёлкаўскім сельвыканкамах. Бацькі сваіх дочак назвалі Міланай, Васілісай і Таццянай, а сыны атрымалі імёны Майк, Мацвей і Цімур, расказала «ЛВ» начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік.

Першынец нарадзіўся ў адной сям’і, трэцяе дзіця – у дзвюх сем’ях, чацвёртае – у трох сем’ях.
Сярэдні ўзрост студзеньскага бацькі – 31 год, маці – 30. Самымі маладымі бацькамі сталі 28-гадовы бацька і 26-гадовая маці.
У лютым на Ляхавіччыне зарэгістравана колькасная перавага сярод нованаро-джаных дзяўчынак – сем суп-раць трох хлопчыкаў. Аліна, Аліса, Лізавета, Ясенія, Ксенія, Міраслава, Сафія – імёны нованароджаных дзяўчынак. Хлопчыкаў назвалі Уладзіслаў, Данііл, Яўгеній. Чатыры пасведчанні аб нараджэнні бацькі атрымалі ў аддзеле загса райвыканкама, тры – у Жарабковіцкім сельвыканкаме, два – у Начаўскім, адзін – у Навасёлкаўскім сельвыканкаме. Сёлета першая ў раёне двойня зарэгістравана ў Жарабковіцкім сельвыканкаме.
Лютаўская дзяўчынка Міраслава нарадзілася вагой 4 000 грамаў пры росце 53 сантыметры.
Першынец з’явіўся ў адной сям’і, другое дзіця – у шасці сем’ях, трэцяе – у дзвюх, чацвёртае – у адной сям’і.
Сярэдні ўзрост лютаўскага бацькі – 28 гадоў, маці – 27.
Самыя маладыя – 24-гадовы бацька і 21-гадовая маці. Старэйшыя бацькі ў лютым – 34-гадовы зямляк і 35-гадовая зямлячка.
У першым месяцы 2025 года марш Мендэльсона гучаў для васьмі пар. Шэсць з іх выбралі месцам сямейнай урачыстасці аддзел загса райвыканкама, па адной пары аформілі свае адносіны ў Альхоўскім і Востраўскім сельвыканкамах. Сярэдні ўзрост студзеньскага жаніха – 42 гады, нявесты – 39. Самы малады жаніх студзеня –
27-гадовы, нявеста – 21-гадовая. 66-гадовы жыхар раёна абмяняўся заручальным пярсцёнкам са сваёй 62-гадовай абранніцай. У Таццянін дзень, у люстэркавую дату – 25.01.2025 – згулялі вяселле тры пары землякоў.
Люты стаў месяцам стварэння сем’яў для васьмі пар маладых: сем рэгістравалі адносіны ў аддзеле загса райвыканкама, яшчэ адна – у Конькаўскім сельвыканкаме. Сярэдні ўзрост лютаўскага жаніха – 30 гадоў, нявесце – 29.
Юныя маладыя – 18-гадовыя. Стаў мужам 49-гадовы мужчына, а жонкай – 48-гадовая прадстаўніца прыгожай
паловы.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.