Бібліятэкар Падлескай СБ Ларыса Глеб у складзе літаратурнай гасцёўні «Крыніца» пры Баранавіцкай раённай бібліятэцы пабывала ў Доме радыё
Бібліятэкар Падлескай сельскай бібліятэкі Ларыса Глеб у складзе літаратурнай гасцёўні «Крыніца» пры Баранавіцкай раённай бібліятэцы пабывала ў Доме радыё на знакамітай Чырвонай, 4

Падчас інтэрв’ю наша зямлячка расказала пра горад Ляхавічы і знакамітых людзей Ляхавіччыны, пра праект Ляхавіцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы «Флер’ яноўскія чытанні». Таксама гучалі вершы Ларысы Глеб і таленавітых удзельнікаў гасцёўні.
☝️Спасылка на эфір з’ явіцца пазней. Слухайце радыё «Сталіца»!
