Жыхарка вёскі Літва Ляхавіцкага паскардзілася на адкрытыя калодзеж
Жыхарка вёскі Літва паскардзілася на адкрытыя калодзежы на вуліцы Маладзёжнай паміж дамамі № 22 і № 24. Тое, што сітуацыя сапраўды небяспечная, пацвердзілі фотаздымкі
Улічваючы, што праблемнае месца – гэта тэрыторыя агульнага карыстання, “ЛВ” адрасаваў пытанне старшыні Конькаўскага сельвыканкама Мікалаю Прыхачу.
–Яшчэ летась падчас абследавання тэрыторый сельсавета выявілі гэту праблему. Тады люкі закрылі. Але з часам іх зноў паадкрывалі, а некаторыя накрыўкі і ўвогуле нехта зняў і вывез. Пакуль высвятляем, хто будаваў гэтыя калодзежы. Дарэчы, з шасці калодзежаў чатыры закрылі адразу, як толькі паступіла паведамленне. Астатнія – на наступны дзень з дапамогай ААТ “Шлях новы”, – патлумачыў сітуацыю Мікалай Прыхач.
#АНАТОМИЯПРОБЛЕМЫ

