Абноўка для Палявой і не толькі. У Ляхавічах працягваецца асфальтаванне дарожнага пакрыцця

З надыходам цяпла больш ажыўлена ў плане дарожнай і камунальнай тэхнікі стала на вуліцах райцэнтра. За справу ў межах добраўпарадкавання горада ўзялося КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ». Так, у мінулы чацвер работы кіпелі ў раёне вуліцы Палявой. Тут сіламі падраднай арганізацыі пачаліся падрыхтоўчыя работы для далейшага ўладкавання асфальтавага пакрыцця. «Апрануць» дарогу ў асфальт запланавана ў ІІ квартале бягучага года, пачнуцца работы
ў красавіку.

– Такога кшталту работы – асфальтаванне дарожнага пакрыцця – будуць праведзены камунгасам на наступных участках: завулак Шасэйны (ад вуліцы Юбілейнай да вуліцы Палявой), завулак Яблыневы (ад вуліцы Русінавіцкай да вуліцы Палявой), завулак Тэхнікумаўскі (ад вуліцы Русінавіцкай да вуліцы Палявой), вуліца Русінавіцкая (ад вуліцы Юбілейнай да завулка Гаражнага). Такое добраўпарадкаванне – планавыя работы, – расказвае начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Завадская.
У рэшце рэшт дачакаліся свайго часу і жыхары завулкаў Пугачова, Куйбышава, вуліц Спакойнай, Куйбышава, Кастрычніцкай (спуск ад вуліцы Сонечнай да вуліцы Кастрычніцкай). Пасля шматлікіх зваротаў у розныя інстанцыі, на гарачыя і прамыя лініі і на гэтых дарожных тэрыторыях з’явіцца доўгачаканы асфальт. Такое абнаўленне істотна палепшыць не толькі агульны выгляд, эстэтыку, але і дарожную бяспеку. Важна, што запыты ляхавічан пачуты і прыняты рашэнні па іх рэалізацыі. Слова за камунальнікамі, задача якіх у тэрміны, а, галоўнае, якасна навесці дарожны парадак.
– Нагадаю, калі жыльцы дамоў, якія знаходзяцца па згаданых адрасах, плануюць правядзенне работ па пракладцы інжынерных сетак водазабеспячэння, водаадвя-дзення, газазабеспячэння і іншых ад магістральных сетак да жылых дамоў, то павінны выканаць мерапрыемствы да пачатку асфальтавання. Усю неабходную інфармацыю пра тэрміны ўладкавання дарог, а таксама дазвол на вытворчасць земляных работ можна атрымаць у Ляхавіцкім камунгасе па адрасе: вуліца Южакова, дом.19, кабінет 18, тэлефон для кансультацый 6-43-38, – удакладняе намеснік дырэктара камунгаса Віталій Калупановіч.
На жаль, не адзінкавыя выпадкі, калі пасля добра-ўпарадкавання вуліц, як гаворыцца, па «чыстым лісце» некаторыя гаспадары ці арганізацыі пачынаюць пракладку сетак вода-, газазабеспячэння. А пасля завяршэння работ не надта клапоцяцца пра аднаў-ленне добраўпарадка-вання тэрыторыі. Так што не лішнім будзе ўзгадаць, што такія паводзіны – не толькі негаспадарскія, за іх можна панесці
адказнасць.
– Згодна з артыкулам 22.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за правядзенне без адпаведнага дазволу раскопак вуліц, плошчаў, двароў, іншых земляў агульнага карыстання, адсутнасць агароджы ў месцах правядзення раскопак ці
неналежнае іх утрыманне, як і непрыняцце мер па прывядзенні раскопак у парадак ва ўстаноўленыя тэрміны, прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 10 базавых велічынь для фізічнай асобы, ад 10 да
25 БВ – для індывідуальнага прадпрымальніка, ад 20 да 50 БВ – для юрыдычнай асобы,
– адзначае Марына Завадская.