Чысты сакавік. Па-сапраўднаму чыстым можна назваць мінулы тыдзень на Ляхавіччыне
Па-сапраўднаму чыстым можна назваць мінулы тыдзень на Ляхавіччыне. Землякі плённа працавалі, сумленна наводзілі парадак на падпарадкаваных тэрыторыях і на землях агульнага карыстання.
Так, у чацвер працоўны дэсант з работнікаў структурных падраздзяленняў райвыканкама, аддзела па адукацыі, камунгаса, раёна электрасетак і іншых арганізацый, прадстаўнікоў раённага аддзялення партыі «Белая Русь» шчыраваў на беразе ракі Ведзьмы. Разам добраўпарадкавалі прыбярэжную зону пасля зімы.
Да месячніка чысціні, аб’яўленага на Брэстчыне з 3 па 28 сакавіка, далучыліся і члены Маладзёжнага парламента пры Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў. Падчас сумеснай акцыі з кіраўніцтвам Альхоўскага сельвыканкама і школьнікамі Малагарадзішчанскай СШ добраўпарадкавана брацкая магіла ў вёсцы Завінне. Актыўнасць у плане работ па добраўпарадкаванні праяўляюць навучэнцы і педагогі навучальных устаноў раёна. Паступова да навядзення парадку прыступаюць працоўныя калектывы. З кожным днём адрасоў чыстых і карысных спраў становіцца ўсё больш.
– Рашэннем райвыканкама створаны раённы штаб па правядзенні сёлета Года добраўпарадкавання. Зацверджаны раённы план па навядзенні парадку і чысціні, згодна з якім на працягу года на Ляхавіччыне пройдуць разнастайныя мерапрыемствы па навядзенні парадку ў горадзе і сельскіх населеных пунктах. Напрыклад, будзе высаджана каля 600 дрэў і кустоў, больш за 20 ты-сяч кветак. Добраўпарадкаванне Ляхавіччыны – справа не толькі спецыялізаваных арганізацый, але і кожнага жыхара. Разам мы робім наш раён чыстым, утульным, гасцінным, – гаворыць начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Завадская.







