Выданне на памяць. У гімназіі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Дзень Канстытуцыі ва ўстановах адукацыі раёна прайшоў, як і належыць, узнёсла і патрыятычна. А школьныя рэдкалегіі падзяліліся з «ЛВ» навінамі. Трымайце святочную стужку праекта «Школьны дзённік».

14 сакавіка ў гімназіі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Са словамі віншавання да гімназістаў і педагогаў звярнулася дырэктар гімназіі Таісія Шыбун.

Падчас урачыстасці больш за паўсотню гімназістаў, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, атрымалі падарункавае выданне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
Яшчэ адзін хвалюючы момант святочнай лінейкі: 15 юна-
коў і дзяўчат сталі паўнапраўнымі членамі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»: атрымалі членскія білеты і нагрудныя значкі.

Газета «Дзянніца»,
гімназія г. Ляхавічы.