Закон пра мяне. У Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча прайшла акцыя «За любімую Беларусь».

Напярэдадні важнейшага дзяржаўнага свята міратворцы Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча сталі ўдзельнікамі акцыі «За любімую Беларусь». У гэты ж дзень міратворцы наведалі перасоўную інтэрактыўную тэматычную выставу «Гісторыя ДТСААФ». Выстаўка была прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзю Вялікай Перамогі.
У шосты школьны дзень навучэнцы пагрузіліся ў гульню «Закон пра мяне, мне пра закон». Вучні паразважалі на тэму важнасці выканання законаў дзяржавы, пагаварылі пра свае правы і абавязкі. У Дзень Канстытуцыі прайшлі па асноўных раздзелах і артыкулах Канстытуцыі нашай краіны. А завяршылі экскурс па дакуменце віктарынай «Што такое правы і абавязкі, чаму яны павінны выконвацца?». Галоўная выснова, да якой прыйшлі рабяты, – дзякуючы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожны чалавек у нашай краіне можа адчуваць сябе абароненым.

Газета «Школьный калейдоскоп»,
Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча.