Час для законаў. Навучэнцы групы прадоўжанага дня Навасёлкаўскай СШ імя Г. Ф. Нагорнага наведалі кніжную выставу «Ганаруся сваёй краінай»
«Канстытуцыя маёй краіны» – пад такой назвай прайшла інфармацыйная гадзіна для навучэнцаў групы прадоўжанага дня Навасёлкаўскай СШ імя Г. Ф. Нагорнага.
Змястоўны экскурс па раздзелах Асноўнага Закона краіны, знаёмства з правамі і абавязкамі грамадзян Рэспублікі Беларусь падрыхтавала для рабят бібліятэкар Людміла Міхайлаўна Пажога. А лагічным працягам стала наведванне кніжнай выставы «Ганаруся сваёй краінай».
Газета «Школьный бум»,
Навасёлкаўская СШ
імя Г. Ф. Нагорнага.

