Святочныя элементы. 12 сакавіка з навучэнцамі Начаўскай СШ былі праведзены адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню Канстытуцыі

12 сакавіка з навучэнцамі 5–9-х, 11-х класаў Начаўскай СШ былі праведзены адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню Канстытуцыі.
У ходзе заняткаў навучэнцы аднавілі свае веды па гісторыі прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вывучылі структуру Канстытуцыі са змяненнямі і дапаўненнямі па выніках рэферэндумаў. Вызначылі ролю і значэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь як Асноўнага Закона дзяржавы для грамадзян краіны.
Урачыстая лінейка, віншаванні, каштоўныя падарункі – усё гэта стала элементамі святкавання Дня Канстытуцыі. А завяршыўся вучэбны тыдзень узнагародамі: навучэнцы ваенна-патрыятычнага атрада «Баграціён» былі ўзнагароджаны граматамі за актыўны ўдзел у ваенна-спартыўных гульнях «Зарніца» і «Зарнічка».

Газета «Новы погляд»,
Начаўская СШ.