Прылятай, вясна! Штогадовая акцыя «Падтрымаем птушак!» праходзіць у СШ № 1 г. Ляхавічы

● Штогадовая акцыя «Падтрымаем птушак!» праходзіць у СШ № 1 г. Ляхавічы. Сярод яе ўдзельнікаў – і шасцікласнік Арцём Ланкуць. Пад уважлівым кіраўніцтвам бацькі Алега ён робіць апошнія «штрыхі» ў падрыхтоўцы птушынага катэджа да засялення. Прылятайце, шпакі!
Прыносьце вясну на крылах!