Адказныя за штодзённы камфорт. Прафесійнае свята ў нядзелю адзначаць работнікі бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Цяжка прыгадаць сферу жыцця, дзе б не прыклалі свае намаганні работнікі розных падраздзяленняў камунальных службаў. Куды ні кінь позірк – паўсюдна ўбачыш прысутнасць жылкамунгаса.

Сёння ў КУМВП ЖКГ «Ляхавіц-кая ЖКГ» працуюць больш за 350 чалавек, якія ўмеюць і могуць зрабіць калі не ўсё, то многае. За прыкладамі хадзіць далёка не трэба. Калі ўзнікае ацяпляльна-водна-каналізацыйная праблема, на выклік выязджае аварыйна-тэхнічная служба – своеасаблівая тэхнічная хуткая дапамога.

– Максімальна за суткі ў службе 115 было зарэгістравана 180 паведамленняў ад жыхароў раёна. Гэта было восенню мінулага года ў першыя дні падачы цяпла ў дамы і кватэры. Хаця здараюцца і дні, калі бывае два-тры тэлефонныя звароты на адзіны нумар 115. Акрамя таго, з просьбай аб дапамозе жыхары нашага раёна тэлефануюць непасрэдна ў дыспетчарскую службу камунгаса. Стараемся аператыўна рэагаваць на кожны тэлефонны званок, разумеем, наколькі важна своеча-сова вырашыць праблему. Прарвала водаправод, пацёк дах, перагарэлі лямпачкі ў пад’ездзе, патрабуецца рамонт сантэхнікі, праблемы з ацяпленнем – з гэтымі і шматлікімі іншымі заяўкамі звяртаюцца грамадзяне, – расказвае начальнік аварыйна-тэхнічнай службы Юрый Жыжа.
Надзейна працуе кацельная гаспадарка. Гэты ацяпляльны сезон таму пацвярджэнне: перазімавалі дастойна.
– У многім сваю ролю сыграла належная планава-папераджальная работа да ацяпляльнага сезона. Дзе трэба, падрамантавалі, зрабілі прафілактыку, назапасілі патрэбную колькасць паліва. Як вынік – не было значных аварыйных перабояў з падачай цяпла ў жылфонд. Дарэчы, з 25 кацельняў камунгаса 16 працуюць на мясцовых відах паліва. А абслугоўваннем кацельнай гаспадаркі займаюцца ў зімовы час больш за 120 работ-нікаў, – удакладняе начальнік участка «Кацельная гаспадарка» Аляксандр Максімчык.
Утульнасць дваровых тэрыторый, прыпынкаў гарадскога аўтобуса, дагледжаныя паркі, скверы, газоны, расчыстка снегу зімой, а вясной упрыгожванне кветкамі, вырашчанымі ва ўласнай цяпліцы, таксама справа рук тутэйшых работнікаў. Навядзенне парадку было і застаецца адным з важнейшых напрамкаў работы ЖКГ. Каб і ў вячэрнім горадзе было светла, таксама клапоцяцца камунальнікі – энергетычны ўчастак. Сваю справу ведаюць і належным чынам выконваюць тыя, хто працуе на ўчастках аўтатранспарту, рамонтным, саначысткі, водазабеспячэння. Запатрабаваны ў насельніцтва і паслугі, што аказваюць гасцініца, лазні, цырульня, пральня, швейны цэх, сельскія комплексныя прыёмныя пункты.
Работа з насельніцтвам – адна з галоўных задач для спецыя-лістаў абаненцкага аддзела, які ўзначальвае Аксана Палуян.Уважліва выслухаць кожнага, даць кампетэнтны адказ па пытанні налічэння платы за карыстанне камунальнымі паслугамі, заключыць дагаворы на атрыманне ЖКП, апрацаваць даныя, што паступаюць ад грамадзян, зрабіць разлік і пераразлік аплаты за ЖКП – далёка не поўны пералік спраў абаненц-кага аддзела.
Каторы год камунгас актыўна ўдзельнічае і ў будаўніцтве. Напрыклад, летась сіламі камунгаса капітальна адраман-таваны дом № 20 па вуліцы Арлоўскага ў райцэнтры, дамы № 1 і № 2 па вуліцы Сонечнай у вёсцы Дарава-Чыж. Сёлета ў планах капрамонт дамоў № 18 па вуліцы Арлоўскага, № 3 па Мінскай, № 8 па Дзесюкевіча ў Ляхавічах, № 6 і № 10 па Заводскай у Тухавічах, № 3 па Сонечнай у Дарава-Чыж.
Капітальны і бягучы рамонт, як і ўвогуле эксплуатацыя жылых дамоў, што знаходзяцца на балансе Ляхавіцкай ЖКГ, – зона адказнасці работнікаў участка «Жылфонд», дзе амаль 15 гадоў працуе Дзяніс Леснік. Пачынаў майстрам, і ўжо 11 гадоў як старшы майстар.

За высокія дасягненні ў працы і вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Ляхавіцкага раёна па выніках работы за 2024 год Дзянісу Лесніку было прысвоена ганаровае званне «Чалавек года» ў намінацыі «архітэктура, будаўніцтва, жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, транспарт і сувязь».

– У нашым падраздзяленні працуе 25 чалавек. Стараемся выконваць сваю работу якасна і згодна з графікам, каб жыльцам было камфортна, утульна жыць. Касцяк нашай каманды – адказныя прафесіяналы сваёй справы – майстар Юрый Тарлюк, сталяр Юрый Семчанка, страхар Мікалай Сельмановіч, – адзначае Дзяніс Леснік.
Традыцыйна ў чацвёртую нядзелю сакавіка ў нашай краіне адзна-чаецца Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гэта прафесійнае свята наша агульнае, бо кожны ў той ці іншай ступені з’яўляецца карысталь-нікам камунальных і бытавых паслуг. Мы часта звяртаемся ў жыллёва-камунальныя службы ў выпадку паломак, аварый ці няспраўнасцей. Давайце хоць раз звернемся да іх з прыемнай нагоды. Падзякуем за прыго-жыя клумбы, адрамантаваныя пад’езды і ўстаноўленыя дзіцячыя пляцоўкі, чыстыя вуліцы і ўлад-каваныя паркі і шмат чаго іншага з нашай з вамі камунальна-бытавой уладкаванасці. З прафесійным святам вас, шаноўныя камунальнікі!
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.