З узнагародай! Узнагароджаны шэраг работнікаў КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ»
За добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – узнагароджаны шэраг работнікаў КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ»:
Граматай раённага выканаўчага камітэта – аператар кацельні ўчастка «Кацельная гаспадарка» Таццяна СТАНКЕВІЧ, дыспетчар дыспетчарскай службы ўчастка «АТС» Аляксандр СОБАЛЬ, касір па разліках у гасцініцы Іна ГАЧКО;
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – машыніст аўтамабільнага крана ўчастка «Аўтатранспарт»
Андрэй ПІНЧУК, майстар участка «Кацельная гаспадарка»
Аляксандр ЮРЛЕВІЧ, слесар-рамонтнік участка «Водаправодная гаспадарка» Яўгеній ЗАХАРАНКА;
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта – аператар кацельні ўчастка «Кацельная гаспадарка» Вольга СЛАВУТА, рабочы зялёнага будаўніцтва ўчастка «Добраўпарадкаванне» Наталля ВІТКО, электрагазазваршчык участка «Кацельная гаспадарка»
Міхаіл ВАЙЦЕШЫК;
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў – майстар участка «Добраўпарадкаванне» Святлана САЛАСЦЕЕВА, майстар участка «Каналізацыйная гаспадарка» Аляксей ЗУЙ, тынкоўшчык участка «Жылфонд» Юлія ДУШЭЎСКАЯ.