Боль Хатыні ў сэрцы кожнага беларуса

Сярод тысяч людзей з розных рэгіёнаў краіны, якія 22 сакавіка прыехалі ў Хатынь, каб аддаць даніну памяці і ўшанаваць ахвяр трагедыі спаленых у гады Другой сусветнай вайны вёсак, былі і ляхавічане. У складзе дэлегацыі абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» старшыня Ляхавіцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Вольга Анікей усклала кветкі да скульптуры – сімвала Хатыні «Няскораны чалавек».

– Пасля наведвання «Хатыні» вельмі моцныя эмоцыі. Горыч ад падзей 82-гадовай даўнасці і гонар за сваю дзяржаву, у якой
не дазволяць сцерці і забыць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, гэту страшную праўду пра зверствы фашызму, – адзначыла Вольга Анікей.
Лёс спаленай Хатыні паўтарылі 48 вёсак і хутароў у Ляхавіцкім раёне. Вёска Свяціца гарэла двойчы, прычым у другі раз 11 сакавіка 1943 года карнікі спалілі вёску дашчэнту. Праз 82 гады пасля тых страшных вогненных падзей у цэнтры адбудаванай Свяціцы каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны, прайшоў мітынг-рэквіем. Сярод удзель-
нікаў – прадстаўнікі сельвыканкама, члены Маладзёжнага парламента пры райсавеце дэпутатаў, школьнікі і педагогі Ліпскай СШ, мясцовыя жыхары. Як даніна памяці тым, хто цаной уласнага
жыцця вярнуў свабоду свайму народу і незалежнасць краіне, ускладзены вянкі і кветкі да брацкай магілы.
Напярэдадні трагічнай даты ва ўсіх школах краіны прайшоў адзіны ўрок памяці, прысвечаны 82-й гадавіне трагедыі ў Хатыні. Рабяты
разам з настаўнікамі разважалі, што неабходна ведаць і помніць пра тое, якія гора і пакуты выпалі на долю беларусаў у гады
ваеннага ліхалецця, успомнілі і ўшанавалі загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
22 сакавіка ў музеі баявой і працоўнай славы СШ № 2 прайшло мерапрыемства «У нашай памяці навечна», прысвечанае ахвярам трагедыі ў Хатыні. Удзел ва ўшанаваннях узялі члены
прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, маладзёжнага савета і савета ветэранаў пры райкаме галіновага прафсаюза,
які, дарэчы, арганізаваў памятную сустрэчу.
Галіна КАНЬКО.