З настроем на службу. Дзе будуць служыць прызыўнкі з Ляхавіччыны

Вясенняя прызыўная кампанія набірае абароты. У адасобленай групе Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў расказалі, што сёлета па ўсёй краіне прызыў стартаваў у пачатку сакавіка і прадоўжыцца да мая. Зараз будучыя абаронцы Айчыны праходзяць медагляд, з пачатку тыдня ў адасобленай групе працуе і прызыўная камісія.

– Адзначу, што з кожным годам павялічваецца колькасць прызыўнікоў, годных да службы ва Узброеных Сілах. Многія з жыхароў Ляхавіччыны выказваюць жаданне праходзіць ваенную службу па кантракце ва Узброеных Сілах ці ў сілавых структурах.
Калі летась у вясенні прызыў кантрактнікамі ў армейскіх радах сталі шэсць нашых землякоў, то сёлета плануецца амаль ўдвая больш. Папярэдне вядома, што чатыры прызыўнікі будуць прыняты
па кантракце ў падраздзяленні МУС і адзін – у МНС, – адзначае начальнік адасобленай групы Арцём Кірута.
Прызыўнікі з Ляхавіччыны, як і ў ранейшыя гады, будуць несці службу ў пагранічных і ўнутраных войсках, сілах спецыяльных аперацый і г. д.
У вясенні прызыў, як правіла, у строй становяцца выпускнікі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Восенню да іх далучаюцца выпускнікі ВНУ. Па словах начальніка адасобленай групы, прызыўнікі ідуць у армію асэнсавана і добра разумеюць тую адказнасць, якая ўскладаецца на іх, па абароне Айчыны і нацыянальнай бяспекі.
Мае значэнне і тое, што кожны салдат тэрміновай службы атрымлівае ваенную спецыяльнасць, якая не будзе лішняй
у цывільным жыцці, падкрэслівае Арцём Кірута.
Першыя прызыўнікі з Ляхавіччыны адправяцца выконваць свой канстытуцыйны абавязак 22 красавіка, і гэта тыя, хто паўтара года будзе насіць ганаровае званне брэсцкіх дэсантнікаў.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.