Для таго, каб мары спраўджваліся, трэба працаваць!

Мікалай МАРОЗ, старшыня Ляхавіцкага райвыканкама:

– Для кожнага, хто слухаў выступленне Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, было відавочна: так зацікаўлена і пранікнёна можа гаварыць толькі той, хто шчыра любіць Беларусь.
Цырымонія, што з’яўляецца неад’емнай часткай палітычнай культуры, стала і важнейшай падзеяй грамадскага жыцця краіны. Сваім маштабам, атмасферай адзінства і патрыятызму, даверу і ўпэўненасці ў правільнасці выбару, зробленага абсалютнай большасцю насельніцтва сёлета 26 студзеня, гэта падзея задала тон будучаму курсу развіцця Беларусі. Яна стала яшчэ адным важкім акцэнтам на важнасці адзінства і сумеснай працы дзяржавы і грамадства для пераадолення крызісаў і дасягнення пастаўленых мэт.
На цырымоніі прысутнічалі больш за 1 100 чалавек, у тым ліку студэнты, прадстаўнікі маладзёжных аб’яднанняў. Тое, што ў Беларусі ствараюцца ўмовы для актыўнага ўдзелу моладзі ў развіцці грамадства, палітычным жыцці краіны, умацоўвае сувязь паміж маладым пакаленнем і дзяржавай, выхоўвае ў маладых жаданне быць не староннім назіральнікам, а саўдзельнікам, а то і ініцыятарам, рухавіком развіцця. Пры гэтым важна такую актыўнасць своечасова накіраваць у стваральнае рэчышча, неад’емнай часткай якога застанецца той маральны базіс, што ляжыць у аснове светаўспрымання беларусаў. Нашы традыцыі –
фундамент, на якім трымаецца пераемнасць пакаленняў, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
І адна з такіх традыцый – прынясенне Прэзідэнтам прысягі на беларускай мове, што сімвалізуе павагу да нацыянальнай культуры, патрыятызм.
Быць патрыётам – гэта не проста любіць сваю Радзіму. Гэта значыць рабіць усё магчымае, каб яна квітнела, станавілася больш моцнай, добраўпарадкаванай, заможнай, заставалася
незалежнай і бяспечнай для жыцця, набывала яшчэ большую вагу на міжнароднай арэне.
Бліжэйшыя пяць гадоў Беларусь будзе жыць і развівацца пад
знакам якасці. Сёлета ў краіне аб’яўлены Год добраўпарадкавання. Гэтыя рашэнні Кіраўніка дзяржавы маюць на мэце далейшае развіццё рэгіёнаў. Моцная краіна – гэта моцныя рэгіёны, чарговы раз падкрэсліў Прэзідэнт на цырымоніі інаўгурацыі. А моцныя рэгіёны – гэта перспектыўныя інвестыцыйныя праекты, інавацыйныя вытворчасці, новыя працоўныя месцы, гэта і якасныя дарогі, развітая і даступная медыцына, камфорт і магчымасці для нашых людзей у розных сферах жыцця, аператыўнае і якаснае вырашэнне хвалюючых пытанняў. І гэта тое, над чым будзем актыўна працаваць на месцах. Важна разумець, што ўсяго гэтага мы можам дасягнуць агульнымі намаганнямі, пры ўзаемнай адказнасці дзяржавы і грамадства, пры адказным стаўленні кожнага да даручанай справы.
Для таго, каб мары спраўджваліся, трэба працаваць!