Бяспека работы – перш за ўсё. На адным з будаўнічых аб’ектаў Ляхавіцкага раёна рабочы ўпаў з даху пабудовы

РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 303 Крымінальнага кодэкса па факце парушэння правіл бяспекі горных або будаўнічых работ у адносінах да індывідуальнага прадпрымальніка. Здарэнне адбылося 7 сакавіка на адным з будаўнічых аб’ектаў раёна. Там рабочы 1977 г. н. упаў з даху пабудовы, якая ўзводзіцца, і атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх праз некалькі дзён памёр.
Раённы аддзел СК па даным факце праводзіць расследаванне, устанаўліваюцца прычыны і ўмовы, якія спрыялі трагічнаму здарэнню. Назначаны шэраг экспертыз.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.