Справа па сілах знойдзецца для ўсіх. Да месячніка добраўпарадкавання на Ляхавіччыне далучаецца ўсё больш землякоў

Да месячніка добраўпарадкавання на Ляхавіччыне далучаецца ўсё больш землякоў: працоўныя калектывы, моладзь, школьнікі
і нават дашкаляты. Справа па сілах знойдзецца для ўсіх!

За апошні тыдзень навучэнцы СШ № 1 г. Ляхавічы паспелі неаднойчы адзначыцца на чыстым і прыгожым маршруце: добраўпарадкавалі тэрыторыю школы, удзельнічалі ў акцыі «Дай лесу новае жыццё!», правялі чысты чацвер у гарадскім парку адпачынку.
Роўна праз тыдзень у краіне пройдзе рэспубліканскі суботнік.
У наступную суботу плануем папрацаваць!


