І калектыўны парадак, і персанальная адказнасць. У Дырэктыве № 11 названы прыярытэтныя дзяржаўныя задачы ў сферы выканальніцкай дысцыпліны

Высокі ўзровень выканальніцкай дысцыпліны, выхаванне
культуры адказнасці кожнага за свае кваліфікацыю,
якасць работы, прынятыя рашэнні, прадукцыйнасць працы і агульны вынік у Дырэктыве № 11 названы прыярытэт-
нымі дзяржаўнымі задачамі ў сферы выканальніцкай дысцыпліны.
Дырэктыва № 11 «Аб удасканаленні функцыянавання сістэмы органаў улады і кіравання, узмацненні выканальніцкай дысцыпліны» – гэта не што іншае, як сімбіёз калектыўнага парадку і персанальнай адказнасці.
Падпісаная Кіраўніком дзяржавы Дырэктыва № 11
адпавядае патрабаванням часу, бо задачы, пастаўленыя ў Беларусі на пяцігодку якасці, патрабуюць павышэння эфектыўнасці работы ў многіх сферах і галінах.
Калі гаварыць пра дэбюракратызацыю, то гэты працэс
у нашай краіне ідзе даўно. Многія беларусы на асабістым
прыкладзе адчулі перавагі спрашчэння адміністра-
цыйных працэдур. На красавіцкім пасяджэнні Ляхавіцкага райвыканкама адно з разглядаемых пытанняў тычылася
работы службы «Адно акно». І, як адзначалася, сярод асноўных крытэрыяў развіцця гэтай службы – лічбавізацыя. Актыўна ўкараняецца магчымасць атрымліваць патрэбныя звесткі праз адзіны партал электронных паслуг «Е-Паслуга».
Пераход на «лічбу» і адмова ад папяровых носьбітаў дазволяць істотна спрасціць работу, зэканоміць час і рэсурсы. Дырэктыва № 11 паспрыяе скарачэнню лішніх бюракратычных бар’ераў і адкрые новыя магчымасці для лічбавых тэхналогій у дзяржкіраванні.
Што тычыцца выканальніцкай дысцыпліны, то яе стан будзе асноўным крытэрыем ацэнкі як дзяржаўных органаў, так і прадпрыемстваў і арганізацый рознай формы ўласнасці.
Алег ТРАЦЦЯК,
намеснік старшыні райвыканкама.