7 красавіка – Сусветны дзень здароўя
Сусветны дзень здароўя адзначаецца 7 красавіка. Гэта свята тых, хто клапоціцца пра свой дабрабыт, здаровае цела і моцны дух, а таксама імкнецца да аховы навакольнага асяроддзя і паляпшэння экалагічнай абстаноўкі, што непасрэдна ўплывае на развіццё здаровай нацыі.

З кожным дзесяцігоддзем працягласць жыцця чалавека павялічваецца дзякуючы пастаяннаму развіццю, удасканаленню медыцыны і рэгулярных адкрыццяў у гэтай галіне. Яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў назад людзі паміралі ад хвароб, якія
зараз паспяхова лечацца і не выклікаюць панічнага
страху і разгубленасці.
СААЗ кансультуе міністэрствы аховы здароўя розных краін, садзейнічае пашырэнню магчымасцяў па прафілактыцы, лячэнні і дапамозе ва ўсіх сферах аховы здароўя.
Асноўны і самы важны складнік здароўя СААЗ бачыць у неабходнасці пастаяннай фізічнай актыўнасці. Фізічная актыўнасць уключае ў сябе любы від руху: хадзьба, танцы, гульні, спорт.
Недастатковая фізічная актыўнасць з’яўляецца адной з прычын многіх неінфекцыйных захворванняў, такіх як рак, дыябет, хваробы сэрца.
Харчаванне іграе важную ролю для захоўвання здароўя і працяглага даўгалецця. На сёння працэнт атлусцення сярод дарослых і дзяцей
вельмі вялікі, што істотна адбіваецца на якасці здароўя.
Здароўе чалавека ў першую чаргу залежыць ад яго самога. Своечасовая прафілактыка, здаровы лад жыцця, адказныя адносіны да сябе і навакольных, выбар тавараў і паслуг, што не наносяць шкоду здароўю і навакольнаму асяроддзю, – усё гэта неабходныя ўмовы захавання здароўя і даўгалецця, прадухілення захворванняў.
Ляхавіцкая ЦРБ запрашае ўсіх на дыспансерызацыю!
Дыспансерызацыя – комплекс мерапрыемстваў, праводзімых медыцынскімі работнікамі амбулаторна-паліклінічных арганізацый па выяўленні фактараў рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў, правядзенні медыцынскай прафілактыкі, прапагандзе здаровага ладу жыцця і выхаванні адказнасці грамадзян за сваё здароўе.
З 1 студзеня 2025 года ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16.12.2024 № 173, якой зацверджаны новы Парадак правядзення дыспансерызацыі дарослага насельніцтва.
У ходзе дыспансерызацыі медыцынскія работнікі амбулаторна-паліклінічных арганізацый праводзяць аналіз медыцынскай дакументацыі, анкетаванне, медыцынскі агляд пацыента, назначаюць дадатковую дыягностыку і кансультацыю ўрача агульнай практыкі, а таксама кансультуюць пацыентаў па пытаннях медыцынскай прафілактыкі, здаровага ладу жыцця.
Дыспансерызацыя праводзіцца ў дзвюх групах дыспансернага назірання: з 18 да 39 гадоў; з 40 гадоў і старэйшыя.
Правядзенне дыспансерызацыі ажыццяўляецца пераважна ў месяц нараджэння пацыента па выкліку сярэдняга медыцынскага персаналу, пры праходжанні прафілактычных або іншых аглядаў, а таксама пры самастойным звароце пацыента.
Па выніках дыспансерызацыі пры неабходнасці афармляецца выпіска з медыцынскіх дакументаў.
Дыспансерызацыю можна прайсці, звярнуўшыся ў кабінет дыспансерызацыі паліклінікі з 8.00 да 20.00 па буднях, з 9.00 да 15.00 у суботу. Таксама можна прайсці дыспансерызацыю, звярнуўшыся ў амбулаторыю ўрача агульнай практыкі па месцы жыхарства.
Згодна з артыкулам 103-1 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь работнікі пры праходжанні дыспансерызацыі маюць права на вызваленне ад работы з захаваннем сярэдняга заробку :
● ва ўзросце 18–39 гадоў – адзін рабочы дзень адзін раз у тры гады;
● ва ўзросце 40 гадоў і старэйшыя – адзін рабочы дзень адзін раз у год;
● асобы, дасягнуўшыя агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, а таксама на працягу пяці гадоў да дасягнення такога ўзросту – два рабочыя дні ў год.
Пацыент абавязаны клапаціцца пра сваё здароўе, прымаць своечасовыя меры па яго захаванні, умацаванні і аднаўленні (глава 9, артыкул 42 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя»).
Святлана ЮНІК,
загадчык аддзялення агульнай урачэбнай практыкі Ляхавіцкай ЦРБ.