Суботнік пачынаецца новай акцыяй ад лесаводаў. 12 красавіка, у дзень, калі Беларусь суботнічае талакой, стартуе дабрачынная рэспубліканская акцыя «Лес! Дабро! Парадак!»

З 21 сакавіка па 12 красавіка падчас традыцыйнай рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!» ляхавічане актыўна далучыліся да важнай справы па адраджэнні лясоў – высадзілі тысячы саджанцаў сасны, бярозы, дуба, елкі на плошчы каля 17 гектараў.

– Сёлетнія акцыі прымеркаваны да Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Вялікай Перамогі. «Дай лесу новае жыцце!» – выдатная магчымасць для кожнага жыхара Ляхавіччыны ўнесці пасільны ўклад у азеляненне, паклапаціцца пра прыроду. Наша агульная задача – захаваць прыродныя рэсурсы і лясное багацце для наступных пакаленняў, – адзначае намеснік кіраўніка Ляхавіцкага лясгаса Наталля Адаменка.
12 красавіка, у дзень, калі Беларусь суботнічае талакой, стартуе дабрачынная рэспубліканская акцыя «Лес! Дабро! Парадак!».
Кампанія, ініцыяваная Мініс-тэрствам лясной гаспадаркі, прадоўжыцца да 1 мая ўключна.
– Зноў разам і дружна будзем добраўпарадкаваць і наводзіць чысціню ў лясным фондзе, месцах масавага адпачынку грамадзян і памятных аб’ектаў. Далучыцца да акцыі можа кожны жадаючы. Патрабуецца толькі звярнуцца ў лясгас ці бліжэйшае лясніцтва. Ужо вызначыліся з некаторымі аб’ектамі. Напрыклад, лясгасаўцы разам з навучэнцамі і выкладчыкамі аграрнага каледжа прадоўжаць работы па добраўпарадкаванні крыніцы ў Смаленіках. Пры жаданні можна далучыцца і да ўладкавання месцаў адпачынку каля Кургана Славы, – удакладняе Наталля Адаменка.
Галіна КАНЬКО.