Работа над памылкамі. «ЛВ» «правярае» работу над памылкамі, праведзеную ў месячнік добраўпарадкавання некаторымі гаспадарамі-прыватнікамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі Ляхавіцкага раёна
Разам з адказнымі службамі – санітарнай, землеўпарадкавальнай, прыродаахоўнай, аддзелам архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама – «ЛВ» «правярае» работу над памылкамі, праведзеную ў месячнік добраўпарадкавання некаторымі гаспадарамі-прыватнікамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі.
У сакавіку падчас маніторынгу супрацоўнікі райЦГіЭ зафіксавалі беспарадак на чыгуначнай станцыі Рэйтанаў: бытавыя адходы, смецце, старыя галіны дрэў былі складзіраваны каля агароджы (фота 1). Фота, зробленае днямі, пацвярджае: чыгуначнікі папрацавалі і добраўпарадкавалі падведамасную тэрыторыю (фота 2).
У сакавіку ў поле зроку супрацоўнікаў аддзела землеўпарадкавання трапілі дом і ўчастак вакол яго па вуліцы Кальцавой у райцэнтры. Уся тэрыторыя загрувашчана бытавымі адходамі, смеццем, часткамі аўтамабіляў, будаўнічымі матэрыяламі (фота 3). Гаспадарам нагадалі, што гэта – неэфектыўнае выкарыстанне зямлі і невыкананне мерапрыемстваў па ахове земляў. Дарэчы, за такія парушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць згодна з часткай 2
артыкула 16.10 КоАП.
Гаспадару дома было выдадзена пісьмовае прадпісанне прыбрацца да 1 красавіка гэтага года.
– Сваё абяцанне гаспадар выканаў, сітуацыя з навядзеннем парадку істотна палепшылася (фота 4).
Неабходна і потым прыкладаць намаганні, каб падтрымліваць чысціню. Хацелася б такога канструктыўнага падыходу ў
рабоце над памылкамі і ад іншых гаспадароў, у каго ёсць праблемы з парадкам, – адзначае начальнік аддзела землеўпарадкавання Наталля Крымская.
Важна, каб кожны гаспадар, незалежна ад таго, прыватнік гэта ці кіраўнік арганізацыі, прызнаваў свае недапрацоўкі ў плане навядзення парадку, рабіў работу над памылкамі і ў далейшым падтрымліваў чысціню на замацаванай тэрыторыі.
Галіна КАНЬКО.
БЫЛО

СТАЛА

БЫЛО

СТАЛА
