Рэйд паказаў, хто які гаспадар. У Ляхавіцкім раёне праманіторылі ход раённага месячніка па добраўпарадкаванні

На мінулым тыдні намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Галяк, кіраўнік аператыўнай групы, якая маніторыць ход раённага месячніка па добраўпарадкаванні, начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ Марына Завадская і начальнік аддзела землеўпарадкавання Наталля Крымская правялі чарговы рэйд.

– Асноўная мэта кантрольных мерапрыемстваў – праверыць, наколькі эфектыўна працуюць прадпрыемствы і арганізацыі райцэнтра ў плане навядзення парадку на замацаваных тэрыторыях. Важна, каб работы былі не проста выкананы дзеля справаздачы, а зроблены якасна, – адзначыла Марына Завадская.
У полі зроку аператыўнай групы – вытворчыя аб’екты ДРБУ-200 і КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ».
– Сёння да ДРБУ-200 няма пытанняў у плане навядзення і падтрымання парадку на замацаваных тэрыторыях. Акуратна, чыста,
відавочна, што тут клапоцяцца пра чысціню не ад выпадку да выпадку.
А вось да вытворчай тэрыторыі камунгаса па адрасе Южакова, 12 ёсць пытанні, у тым ліку да дарожнага пакрыцця ў стане крытычнай ямачнасці, – падкрэсліў Аляксей Галяк.
Першае ўражанне членаў рэйдавай групы ад стану тэрыторыі льнонасенстанцыі было са знакам плюс. Аднак варта толькі было паглядзець з іншага боку, як уражанне адразу памянялася. Старыя шыны загрувашчваюць тэрыторыю, у дапаўненне да гэтага пейзажу – раскіданыя будаўнічыя адходы і іншае смецце. Трэба неадкладна наводзіць парадак!
Некаторыя прыклады безгаспадарчасці члены рэйдавай групы ўбачылі на землях горада. Так, на вуліцы Вакзальнай каля былога шматфункцыянальнага цэнтра зафіксаваны дарожны знак у ляжачым становішчы (фота 1).

Патрабуе афарбоўкі і ўладкавання калонка каля гарадскіх каталіцкіх могілак.
Наступны адрас трапляе ў спісы нядбайных гаспадароў не першы раз.
– Каля агароджы ўчастка аднаго з домаўладанняў на землях агульнага карыстання звалена смецце, старыя дошкі, іншыя адходы (фота 2).

2


Выяўлены і аўтар гэтага бардака. Яму адпраўлялася прадпісанне навесці парадак.
Грамадзянін адрэагаваў станоўча і прыбраў тэрыторыю. Аднак з цягам часу ўсё паўтарылася зноў, – тлумачыць Марына
Завадская.
– Хацелася б закрануць яшчэ адзін аспект. Здараецца, што некаторыя гаспадары высаджваюць зялёныя насаджэнні – дрэвы, кусты – каля сваіх дамоў на землях агульнага карыстання. Пасадзіць – пасадзяць, а даглядаць іх не спяшаюцца. Але і камунгас гэта рабіць таксама не павінен.
А калі дрэвы будуць перашка-джаць, утвараць небяспеку, камунальнікі маюць права іх абрэзваць ці выдаляць, – удакладняе начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама.
Маніторынгі і рэйдавыя мерапрыемствы прадаў-жаюцца. Калі не жадаеце трапіць у пералік гора-гаспадароў, то неадкладна пачынайце прыбіраць, чысціць, уладкоўваць.

Галіна КАНЬКО.