Зноў месяц май…
І быў май 1945 года. І была Перамога – доўгачаканая, выпакутаваная, адваяваная ў жорсткіх баях, аплачаная самым вялікім рахункам – мільёнамі жыццяў. І былі слёзы радасці і слёзы горычы.
Амаль у кожнай беларускай сям’і, у кожным населеным пункце – свая ваенная гісторыя і свае героі. Сёння ветэраны – самыя шаноўныя людзі ў краіне. У гэтыя майскія дні і кожны дзень – дзякуй вам, нашы дарагія, за мір і Вялікую Перамогу!
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.