Паведамленне акруговай выбарчай камісіі Ляхавіцкай выбарчай акругі № 44 па выбарах у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання
16 студзеня 2018 года адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Ляхавіцкай выбарчай акругі № 44 па выбарах у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.
У адпаведнасці з артыкуламі 42 і 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь кандыдатамі ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па Ляхавіцкай выбарчай акрузе № 44 зарэгістраваны:
Вярэніч Сяргей Васільевіч, 18.06.1969 года нараджэння, дырэктар КУП «Брэсцкая спецыялізаваная перасоўная механізаваная калона пусканаладачных работ», які жыве ў г. Брэсце, член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці;
Лешык Жанна Леанідаўна, 1.10.1964 года нараджэння, загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ «Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», якая жыве ў г. Ляхавічы, беспартыйная.
Мікалай ЮРУЦЬ, старшыня акруговай выбарчай камісіі.