Зараснікі-парушальнікі. З 1 чэрвеня па 15 верасня на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праводзіцца аперацыя «Мак»
З 1 чэрвеня па 15 верасня на тэрыторыі раёна з мэтай недапушчэння пасеву, вырошчвання, збору і распаўсюджання наркаўтрымліваючых культур, а таксама ўхілення прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць распаўсюджанню наркотыкаў расліннага паходжання, праводзіцца спецыяльная праграма “Мак”.
9 жніўня супрацоўнікі Ляхавіцкага РАУС і Баранавіцкага аддзялення дэпартамета аховы падчас рэйда ў вёсцы Літва на левым баку дарогі выявілі 43 куста дзікарослай каноплі агульнай вагой больш за 10 кілаграмаў. Супрацьзаконныя зараснікі былі размешчаны на плошчы 19 метраў квадратных. Уся дзікарослая канопля ў той жа дзень знішчана.
Усяго ж з пачатку чэрвеня за пасеў і вырошчванне забароненых раслін і грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 5 грамадзян. Знішчана каля 20 кілаграмаў пасеваў маку і больш за 10 кілаграмаў каноплі. Пры наяўнасці інфармацыі пра дзікарослыя зараснікі і асобныя пасевы забароненых раслін тэлефануйце па нумары 8 033 640 95 96 (старшы ўпаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеянняння гандлю людзьмі РАУС Дзмітрый Котаў) ці 102, а таксама ўчастковым інспектарам міліцыі.
Дзмітрый КОТАЎ, старшы ўпаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеянняння гандлю людзьмі РАУС.
Фота з архіва РАУС.