Не спрабуйце абагнаць цягнік
Здаецца, усе ведаюць, што неабходна быць вельмі асцярожным, уважлівым, выконваць правілы паводзін на чыгунцы. Тым не менш сёлета на ўчастку абслугоўвання Брэсцкага АУСТ адбылося шэсць няшчасных выпадкаў з людзьмі, у якіх два чалавекі загінулі, чатыры былі траўмаваны.
Ва ўсіх няшчасных выпадках вінаватыя самі пацярпелыя, іх няўважлівасць, ігнараванне правілаў паводзін на чыгунцы, хаджэнне па шляхах у стане алкагольнага ап’янення (3 чалавекі з ліку пацярпелых былі нецвярозыя).
Па-ранейшаму выклікае трывогу парушэнне вадзіцелямі правілаў перасячэння чыгуначных пераездаў. Многія спяшаюцца так, што перастаюць звяртаць увагу на працуючую светлавую і гукавую сігналізацыю.
З мэтай выяўлення і спынення падобных фактаў супрацоўнікамі Брэсцкага АУС на транспарце з 9 да 11 лістапада 2018 праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Бяспека».
Васілій Петрусевіч,
ч.в. а. начальніка Брэсцкага АУСТ.