У Ляхавічах па вул. Чкалава раніцай 4 снежня загарэўся цагляны гараж. Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, вароты былі зачынены. Агонь пашкодзіў аддзелку гаража, сцены і маёмасць. Ніхто не пацярпеў. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Аляксей КЛЕТАНІЦА, інспектар РАНС.