Сумеснае пасяджэнне сесіі райсавета і райвыканкама
26 снежня 2018 года ў вялікай зале Дома Саветаў адбудзецца сумеснае пасяджэнне восьмай сесіі Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання і Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.
На разгляд уносяцца наступныя пытанні:
- Справаздача Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта аб чаканым выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2018 год.
- Аб прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця Ляхавіцкага раёна на 2019 год.
- Аб раённым бюджэце на 2019 год.
- Іншыя пытанні.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў – 9.15-9.45.
Пачатак работы сесіі – у 10.00.